• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.02.2021 | Краіна

На Магілёўскай ратушы стаў гадзіньнік, бо яго дазорца звольніўся з палітычных меркаваньняў

На Магілёўскай ратушы тыдзень як стаў гадзіньнік, бо некаму завесьці, піша Свабода. З Музэю гісторыі Магілёва, які месьціцца ў ёй, на знак пратэсту супраць звальненьня дырэктара Аляксея Бацюкова сышоў 56-гадовы дазорца гадзіньніка Генадзь Галоўчык.


Генадзь Галоўчык

Генадзь Галоўчык наглядаў за ратушным гадзіньнікам, мэханізм якога сканструяваў амаль 15 гадоў таму. Ён заяўляе, што разам з заявай на водпуск падаў і на звальненьне «па згодзе бакоў». Ён падпісант адкрытага ліста часткі калектыву за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, спыненьне гвалту і вызваленьне палітвязьняў.. Фармальна працоўныя адносіны зь ім будуць спыненыя 14 сакавіка.

Патрабаваньні адкрытага ліста застаюцца актуальнымі 

Генадзь Галоўчык кажа, што меўся звольніцца раней, але спадзяваўся на падаўжэньне кантракту зь цяпер ужо былым кіраўніком музэю Аляксеем Бацюковым. Той меў «заслугі і аўтарытэт», але на іх кіраўніцтва гораду не зьвярнула ўвагі. Апошні працоўны дзень Бацюкова ў музэі быў 16 лютага.

Па словах дазорцы гадзіньніка, са звольненым дырэктарам у яго былі добрыя адносіны. Разам зь ім і часткай калектыву ён падпісаў адкрыты ліст, патрабаваньні якога лічыць актуальнымі дагэтуль.

Супрацоўнікі музэю ў жніўні 2020 году асудзілі «нематываваную жорсткасьць прадстаўнікоў сілавых структураў» і адзначылі, што «грамадзяне не пачуваюцца ў бясьпецы».

Сваё звальненьне Галоўчык называе знакам салідарнасьці з Бацюковым і ўсім беларускім народам.

Магілёўская ратуша, у якой месьціцца Музэй гісторыі Магілёва
Магілёўская ратуша, у якой месьціцца Музэй гісторыі Магілёва 

Па словах майстра, цяперашняе кіраўніцтва музэю на заяву аб звальненьні адрэагавала прахалодна, падкрэсьліўшы, што музэй і мастацтва павінны быць па-за палітыкай.

З такой пазыцыяй ён ня згодны і настойвае: «Чалавек ня можа быць па-за палітыкай». Калі канструяваў мэханізм ратушнага гадзіньніка, то на адмысловых дысках выгравіраваў гістарычныя факты, якія, на ягоную думку, іначай як палітычнымі не назавеш. Сярод іншага там згадваецца і вучоба Лукашэнкі ў Магілёўскім пэдагагічным інстытуце.

«Уся гісторыя Магілёва — гэта палітыка, — кажа майстар. — Горад пастаянна апынаецца ў гушчы падзей, якія прыходзяць то з Усходу, то з Захаду».

Галоўчык стаў трэцім супрацоўнікам музэю, які звольніўся з палітычных матываў. Першым быў намесьнік дырэктара 29-гадовы Яўген Балбераў.

«Альтэрнатыва Лукашэнку ў нас ёсьць» 

Па словах Галоўчыка, ён быў актыўным назіральнікам за тым, як паўставала ў Беларусі палітычнае блогерства. Гэты працэс зьмяніў ягонае стаўленьне да таго, што адбывалася ў краіне: спачатку «нячэсныя выбары», а пасьля гвалт сілавікоў. Ён упэўнены, што ў краіне ёсьць альтэрнатыва Лукашэнку, зь якога ўпарта робяць вобраз незаменнага палітыка.

Суразмоўца кажа, што на ягоных вачах адбылося ўзыходжаньне Сяргея Ціханоўскага, за лёсам якога ўважліва сачыў. На думку майстра, сама ўлада зрабіла з блогера палітыка сваёй абыякавасьцю да праблемаў простых людзей, а потым кінула яго за краты.

Генадзь Галоўчык
Генадзь Галоўчык

Галоўчыку запомніўся стрым Ціханоўскага, які той вёў 29 студзеня 2020 году з Добруша напярэдадні візыту туды Лукашэнкі. Тады камунальнікі ў райцэнтры касілі траву, а кіраўніца гораду паказала ў камэру кукіш. Пазьней у жывым эфіры ён назіраў, як арыштоўвалі блогера спачатку пад Магілёвам, а потым у Горадні. Тады, па словах Галоўчыка, ён пераканаўся, наколькі будзённым стала беззаконьне, якое чыніць улада.

«Спачатку я падумаў, што гэта ўсё тэатральная пастаноўка, — прызнаецца ён. — Але аказалася, гэта ўсё сур’ёзна — і Ціханоўскі дагэтуль сядзіць. Мяне ўразіла, калі за ягоную жонку Сьвятлану магілёўцы пад дажджом стаялі, каб паставіць подпіс за яе. Потым зьявіўся Бабарыка — і таксама чарга, каб падтрымаць і яго».

Будучыню Беларусі Генадзь Галоўчык бачыць у «постындустрыяльным сьвеце, які знаходзіцца між створкамі ноўтбука». На ягоную думку, зьмяняльнасьць улады «хутка вынесе нашу краіну на высокі тэхналягічны ўзровень». У Генадзя двое дарослых дзяцей, якія працуюць у IT-галіне, і ён непакоіцца, што яны зьедуць зь Беларусі, бо адчуюць сябе ў ёй чужымі.

Быў адным з ініцыятараў зьяўленьня гадзіньніка на гарадзкой ратушы 

Генадзь Галоўчык скончыў факультэт зваркі Магілёўскага машынабудаўнічага інстытуту. Рамонт гадзіньнікаў лічыць сваім хобі. Гэтаму занятку адмыслова не вучыўся. У кастрычніку 1991 году вежавы гадзіньнік на Тэатральнай плошчы ў Магілёве стаў першым, які адрамантаваў.

Першы адрамантаваны Галоўчыкам гадзіньнік у Магілёве на Тэатральнай плошчы
Першы адрамантаваны Галоўчыкам гадзіньнік у Магілёве на Тэатральнай плошчы 

Па словах Генадзя, у той год ён скончыў інстытут, і яго высялялі з інтэрнату. Перабірацца да цешчы не хацеў. Неяк з жонкай падчас прагулкі яму на вочы трапіў счарнелы гадзіньнік, і тады сказаў уголас: «Каб яго адрамантаваць, можа, далі б за гэта маласямейку». Жонка з тых слоў пасьмяялася, згадвае Генадзь, а ён за два тыдні запусьціў мэханізм, які стаяў два дзясяткі гадоў.

«Пасьля таго як адрамантаваў гадзіньнік, у газэце «Магілёў-таймс» 10 кастрычніка 1991 году зьявілася публікацыя: «Вернутае закаханым месца сустрэч пад гадзіньнікам на тэатральнай плошчы. Яго аднавіў нейкі Генадзь — былы студэнт машынабудаўнічага інстытуту», — з усьмешкай цытуе газэтную нататку 30-гадовай даўнасьці Галоўчык.

Калі ў 2007 годзе толькі задумалі адбудаваць гарадзкую ратушу, ён адным зь першых падаў ідэю зрабіць на ёй гадзіньнік. Мэханізм выканаў у адзіным экзэмпляры. Імёны адмыслоўцаў, якія яму дапамагалі, пазначаныя на гадзіньніку. Для майстра-самавука ён стаў шостым адрамантаваным.

Тыдзень таму ўпершыню больш як за 10 гадоў гадзіньнік на Ратушы стаў. Аднавіць ягоную працу няма каму. Па словах Галоўчыка, «чалавек з боку хутка не навучыцца наглядаць за мэханізмам, і яму давядзецца доўга асвойвацца зь ім, бо надта шмат нюансаў, якія трэба ўлічваць».

Гадзіньнік на ратушы спыніўся на 9 гадзіне
Гадзіньнік на ратушы спыніўся на 9 гадзіне 

«Я пакінуў гадзіньнік на волю лёсу, — зь непакоем адзначае ён. — Мяне трывожыць, каб яго не зламалі і гатовы навучыць свайго наступніка, як абыходзіцца з ім».

Сёмы і пакуль апошні гадзіньнік Генадзь Галоўчык адрамантаваў для лютэранскай кірхі ў Горадні. Праца заняла тры гады. Бліжэйшым часам па гадзіньнік прыедуць гаспадары.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип