Старт продажаў і прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара адбудуцца на Hučna Fest у Варшаве 29 чэрвеня, паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Стрыжэ і піша» — гэта некалькі дзясяткаў камічных, а часам сумных і нават жахлівых гісторый з працоўнага досведу цырульніка.
Пісьменнік некалькі гадоў запісваў цікавыя гісторыі, героем якіх быў ён сам, а таксама яго кліенты і кліенткі.
Паколькі ніхто не браў з аўтара прысягі захоўваць таямніцы, ён расказвае ўсё як ёсць», — адзначаюць у выдавецтве.
Нагадаем, летась пабачыла свет кніжка Сяргея Календы для дзяцей «Хлопчык Томчык».
Увогуле Сяргей Календа з’яўляецца аўтарам такіх кніг, як «Часам панкі паміраюць», «Падарожжа на край ложка», «Помнік атручаным людзям», «Казкі. Гісторыі (не) пра нас», «Іржавы пакой з белымі шпалерамі», «Кантынентальны сняданак» і г.д.
Перадзамовіць кнігу «Стрыжэ і піша» можна на сайце выдавецтва.
Чытайце яшчэ: Сяргей Календа: Краўдфандынг у новых для беларусаў умовах — няпростая штука