• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.04.2022 | Літаратура

Выйшла з друку кніга Усевалада і Анатоля Сцебуракаў «Сцебуракаў лёс»

Кніга ўяўляе сабой летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці, спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання. 


001.jpg

«Твор, што задумваўся як кніга сямейнай гісторыі, і спалучыў мемуарную, мастацкую, краязнаўчую і архіўна-гістарычную часткі, у выніку стаўся кнігай пра Беларусь, а больш дакладна пра Вялейска-Мядзельска-Маладзечанскія ваколіцы. Пра тое, як яны перажылі Першую і Другую сусветныя войны, як жылі за Польшчай і Саветамі, як калектывізаваліся і раскулачваліся, як высяляліся і вярталіся дамоў», — прыводзіць цытату «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

«Праца над кнігай ішла доўгія тры гады, а падрыхтоўчы этап заняў усе пяць. Над кнігай працаваў бацька, збіраючы па драбніцах матэрыялы і нястомна распытваючы жывога ўдзельніка падзей свайго тату (майго дзеда Анатоля), які стаў асноўным апавядальнікам вуснай гісторыі сям’і; шчыраваў брат Анатоль, які здзейсніў тытанічную працу па генеалагічных росшуках у архівах і стаў суаўтарам кнігі і аўтарам гістарычнага раздзела нашага опуса», — распавядае пра стварэнне кнігі Усевалад Сцебурака на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Аўтар піша пра адрозненне кнігі ад падобных ёй. У «Сцебуракавым лёсе» надзелена шмат увагі малавядомым старонкам жыцця высыльных беларусаў у Сярэдняй Азіі — ад пагрузкі кулакоў у апошнія эшалоны ў пачатку 1950-х да вяртання ў Беларусь у 1970-я.

Кніга ахоплівае перыяд у некалькі стагоддзяў. Утрымлівае змястоўны ілюстрацыйны і фотаматэрыял. Аўтары анансуюць шмат цікавостак і невялікіх адкрыццяў, што прывабяць краязнаўцаў, аматараў гісторыі паўсядзённасці і мемуарнай літаратуры.

Навінку ўжо можна набыць у «Акадэмкнізе» ці замовіць на сайце Knihi.by.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип