Прымаюцца заяўкі на стыпендыю Schritte («Крокі») для перакладчыц/-каў з нямецкай на беларускую

З 2007 года Фонд С. Фішара ўручае стыпендыю перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з Турцыі і краін Паўднёва-Усходняй Еўропы, піша penbelarus.org.


227.png

Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для кандыдатаў/-к з мэтавымі мовамі — беларускай, польскай і ўкраінскай.

Актуальны конкурс заявак — на стыпендыі/рэзідэнцыі цягам 2023 года.

Калі Вы хочаце прыняць удзел у конкурсе, дашліце на becker@lcb.de:

сваю біяграфію,
план працы/матывацыйны ліст,
пажаданы тэрмін знаходжання.


Дэдлайн падачы заявак — 30 верасня.

Падрабязней тут.