Суд над палітзняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня

Яе вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Гомельскі абласны суд будзе разглядаць справу ў закрытым рэжыме. Пра гэта паведаміў яе муж, журналіст Ігар Ільяш, у Facebook.


rgrzgruvf7urg760dgxfnuxkhvl90rmu.jpg

Журналістка Кацярына Андрэева была асуджана на 2 гады калоніі за стрым, які яна вяла разам з калегай, аператаркай Дар’яй Чульцовай з мінскай «Плошчы Перамен» у лістападзе 2020-га пасля смерці Рамана Бандарэнкі. Цяпер ёй пагражае да 15 гадоў зняволення.