Суд прызнаў кліп «Дай дарогу» экстрэмісцкім

23.08.2021 Музыка

23 жніўня суд у Брэсце прызнаў экстрэмісцкім кліп на песню «Баю-бай» гурта «Дай Дарогу» .


ДД.jpg

Пра тое, што кліп можа быць прызнаны экстрэмісцкім, стала вядома ў пачатку жніўня, тады лідар гурта Юрый Стыльскі паведаміў, што 6-е ўпраўленне Губазік МУС падало ў суд Ленінскага раёна Брэста заяву.

Згодна заявы, экспертная камісія прыйшла да высновы, што кліп зняты з мэтай дыскрэдытацыі работнікаў сілавых структур. Ролік быў апублікаваны на Youtube 18 жніўня 2020 года.

Нагадаем, Юрый Стыльскі пакінуў Беларусь у пачатку жніўня гэтага года.