Сумныя весткі з рэгіёнаў

16 лістапада ў Гальшанах зачыняецца філіял Нацыянальнага мастацкага музею Рэспублікі Беларусь. Прычына — у Міністэрстве культуры не хапае сродкаў на яго фінансаванне. Вось што піша ў сваім блогу на гэты конт карыстальнік жж J_L_ …Нацыянальны музей зачыніў свой філіял у Гальшанах, гэта значыць што фінансавання на музей няма. А мясцовая адміністрацыя можа зробіць працоўныя месцы толькі для 2 супрацоўнікаў музею. Карацей, усё вельмі незразумела, як заўсёды з такімі справамі.
Стаіць крытычнае пытанне: “Хто будзе гэтую справу (захаванне і рэстаўрацыю) фінансаваць?…

Ягор Жучкоў, так завуць карыстальніка Жывога Журналу J_L_, звяртаецца да ўсіх, каму не абыякавы лёс Гальшанскага музею і нашай агульнай гістарычнай спадчыны, з просьбай дапамагчы. Ягор збіраецца трымаць кантакт з супрацоўнікамі музею. Яго e-mail: jagor.z (малпа)gmail.com

Тэгі: ,