Канцэрты ў Еўропе адбудуцца, частка ганарару будзе выдаткаваная на гуманітарную дапамогу Украіне.
Лідар гурта Максім піша: «Я ужо даўно жыву ў Берліне і мне проста невыносна балюча глядзець у вочы прыбываючых бежанцаў, якія бягуць з сапраўднага пекла. Калі вы адзін з тых, што бягуць ад вайны і не ведаеце што рабіць – глядзіце каменты да гэтага паста з інфармацыяй і спасылкамі, якія дапамогуць зразумець, што рабіць у Берліне пасля прыбыцця на вакзал».
Музыкі выступаюць супраць ўварвання Расіі ўва Украіну: «Напад на Украіну і тыя жахі, якія цяпер адбываюцца ў дарогай для нас краіне, дзе жывуць нашы блізкія сябры – нічым не могуць быць апраўданыя, гэта злачынства. Мы супраць падаўлення мірных пратэстаў у Расіі і Беларусі» – напісалі музыкі ў афіцыйным Instagram гурта.