17 верасня ў прасторы “Арт Сядзібы” прапануюць адзначыць юбілей легендарнага супольнага праекта і заспяваць разам песні “Народнага альбому”.
У 1997, дваццаць год таму, нарадзіўся «Народны альбом», культавы музычны праект, прысвечаны жыццю заходнебеларускага мястэчка ў міжваенны пэрыяд. Аднак у пэўным сэнсе дваццаць сем песень, якія былі запісаныя для праекту, апісваюць жыццё любога беларуса ў любы час, поўнае драмы, весялосці і вар’яцтва. Многія з іх сталі сапраўды народнымі, усе яны застаюцца актуальнымі.
Арганізатары заклікаюць браць з сабою музычныя інструменты (калі ёсць), спеўны настрой і далучацца да супольнага выканання “Народнага альбому”.
Месца: прастора “Арт Сядзібы” (Менск, пр-т Машэрава, 18)
Час: 17 верасня, 19.00
Уваход вольны, але пажадана запісацца ў суполцы Укантакце.