• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.10.2018 | Навіны "Будзьма!"

Сустракаемся з сябрамі !

Восень радуе нас цудоўнымі сонечнымі днямі. А грамадская культурніцкая кампаніія “Будзьма беларусамі!” і грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” радуе сваіх сяброў новымі творчымі сустрэчамі.

Так, 16 кастрычніка ў Смалявіцкім раённым аддзеле адукацыі на настаўніцкім семінары, прысвечаным адораным і таленавітым дзецям, выступілі паэтэсы Людміла Паўлікава-Хейдарава і Валянціна Осіпава. Гэта была незвычайная сустрэча. Нашы творцы не толькі распавядалі пра сябе, свой творчы і жыццёвы шлях і іх перапляценне. Але і рэфлексавалі: што дапамагло раскрыцца іх таленту, якія рэакцыі людзей, што навокал, натхнялі, рухалі напепрад, а якія – наадварот, заміналі, абражалі, прымушалі “складаць творчыя крылы”… У актыўным дыялогу з настаўнікамі спадарыні Валянціна і Людміла абмяркоўвалі стратэгіі паводзінаў настаўніка з адоранымі дзецьмі, вынаходзілі метады супрацы з імі. Выступоўцы адзначаюць, што “пры такой зацікаўленасці аўдыторыі дзве гадзіны праляцелі, што 20 хвілін. Прыемна было, што многія з настаўнікаў выказаліся пра высокі духоўны ўздым ад сустрэчы”.

Акрамя плённага дыялога Людміла і Валянціна разам з настаўнікамі паўдзельнічалі ў практыкуме доктара педагагічных навук Надзеі Дзмітрыеўны Джыга, якая і запрасіла паэтэс да ўдзелу ў семінары. Практыка разняволення, адкрытасці, уважлівасці да таго, што адбываецца побач, да ўспрыняцця чалавека, разумення яго і раскрыцця яго лепшых рысаў – гэта школа будучыні. Дзе веды – гэта радасць, а цікаўнасць і ўвага да выяваў і праяваў жыцця, да другога чалавека ёсць аснова педагагічнай дзейнасці.

Таксама 16 кастрычніка ў бібліятэцы № 1 г. Мінска адбылася сустрэча з музакам Ярашам Малішэўскім і пісьменніцай Аксанай Спрынчан. Творчая сям’я прэзентавала свае кнігі для дарослых і дзяцей, у неардынарнай форме шмат распавяла пра беларускую культуру, літаратуру, гісторыю і музыку. Удзельнікі сустрэчы нечакана для сябе апынуліся ў чароўным свеце беларускай літаратуры і сакральнай музыкі: з захапленнем слухалі вершы, былі ўражаныя і купалаўскай жалейкай, і саламяным пішчыкам, і лернікам, у якога пераўвасобіўся Яраш Малішэўскі. А тыя, хто не толькі слухаў, але і змог правільна адказаць на пытанні гасцей, атрымалі падарункі ад “Будзьма беларусамі!” і “Саюза беларускіх пісьменнікаў”.

 

 

 

17 кастрычніка адбылася цудоўная сустрэча ў Мікашэвічах. Для мясцовай гімназіі гэта дата ‒ Дзень памяці Ўладзіслава Нядзедскага, паэта, чыё імя з годнасцю носіць навучальная ўстанова. Па добрай традыцыі ў гэты дзень гімназія запрашае паўдзельнічаць у свяце беларускіх літаратараў. Сёлета гэта былі сябры “Саюза беларускіх пісьменнікаў”: Васіль Жуковіч, Алесь Камоцкі і Георгій Ліхтаровіч. Спачатку госці паасобку правялі сустрэчы з гімназістамі.

Васілю Жуковічу, як самаму старэйшаму з прысутных прадстаўнікоў цэха прыгожага пісьменства, дасталіся самыя малодшыя вучні. І не дзіўна, бо ў Васіля Аляксеевіча, творы якога можна знайсці і ў школьных падручніках, ёсць адмысловы талент пісаць для дзяцей. Пра гэта, падчас сустрэчы, пераканаўча сведчылі і ўважлівая цікавасць, і вясёлыя ўсмешкі маленькіх слухачоў.

Славуты бард Алесь Камоцкі сустракаўся са старэйшымі гімназістамі. Яго аўтарскія рамансы і песні, а таксама творы на вершы Рыгора Барадуліна не маглі не закрануць сэрцы юнакоў і дзяўчат. А дасціпная і жартаўлівая самаіронія, з якой Алесь звычайна размаўляе са слухачамі і адказвае на іх пытанні, стваралі ўтульную, хатнюю атмасферу.

Пяты клас дастаўся Георгію Ліхтаровічу. Памятаючы, што для дзяцей трэба пісаць, як для дарослых, толькі лепш, ён прачытаў некалькі сваіх чатырохрадкоўеў ‒ “ліхтарыкаў”. Гэта выклікала ў прысутных не толькі ўсмешкі, але і пытанні. Прыйшлося расказаць тое-сёе і пра “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, і пра свой шлях у літаратуру. Напрыканцы прагучала некалькі санетаў, дзе без пытанняў таксама не абышлося. Самыя актыўныя вучні атрымалі, у якасці ўзнагароды, падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Госця прыемна здзівіла чарга жадаючых атрымаць аўтограф…

Пасля ў актавай зале гімназіі адбылася вечарына, прысвечаная памяці Ўладзіслава Нядзедскага. Гімназісты чыталі яго вершы, спявалі песні. Прысутнічалі каля сотні старшакласнікаў і большасць выкладчыкаў. Па даўняй завядзёнцы ў гэты дзень дыпломамі і граматамі адзначаліся лепшыя навучэнцы. На гэты раз яны атрымалі свае ўнагароды з рук сталічных гасцей.

Васіль Жуковіч, які асабіста ведаў Уладзіслава Нядзведскага, падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі і прачытаў некалькі сваіх вершаў…

Алесь Камоцкі паспрабаваў пасля выканання адной песні сысці са сцэны, але грамада бурнымі воплескамі не адпусціла барда…

Некалькі сваіх радкоў пра ролю і лёс паэтаў прачытаў Георгій Ліхтаровіч…

 

 

 

 

 

 

 

19 кастрычніка ў мінскай дзіцячай бібліятэкі № 1 адбылася сустрэча школьнікаў малодшых класаў з пісьменнікам, паэтам, перакладчыкам, літаратуразнаўцам і бардам Сержам Мінскевічам. Разам з госцем хлопцы і дзяўчаты выправіліся ў вясёлае падарожжа па сусветным акіяне. Яны сустрэлі розных марскіх жывёл, пра якія апавядалася ў вершах і песнях выступоўца. Таксама юныя “турысты” адказвалі па-беларуску на пытанні пра марскую фаўну нашай планеты. У аўдыторыі была шумная, але вясёлая атмасфера. Напрыканцы выступоўца ўжо ў сваю чаргу шчыра адказаў на шматлікі пытанні: калі вы напісалі першую кнігу? дзе вы жывяце? ці вы жанаты? ці вы багаты? цяжка пісаць кнігі, песні, вершы? На памяць пра сустрэчу Серж уручыў вучням беларускамоўныя паштоўкі.

 

 

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з ГКК “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип