Сустрэча са Славамірам Адамовічам у Варшаве

17 кастрычніка (пятніца) у 18.30 адбудзецца сустрэча з паэтам Славамірам Адамовічам.

Славамір Адамовіч – беларускі паэт, творчае крэда якога правакацыя і эпатаж. Найбольшую вядомасць прынес верш “Забі прэзідэнта!” (1995), за які адседзеў дзесяць месяцаў, і пэрформанс пад час мітынгу супраць антыбеларускага рэжыму, калі паэт публічна зашыў сабе рот (1997). Аўтар шасьці паэтычных зборнікаў. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Запрашаем на спатканьне:
Aula D
Collegium Civitas
Plac Defilad 1 XII piętro
уваход у Палац культуры і навукі (PKiN) з боку вул.Маршалкоўскай