Ужо амаль што два дзесяткі год дзейнічае сусесны беларуска-польскі праект па падвышэнню кваліфікацыі спецыялістаў па музейнай справе і ахове гісторыка-культурнай спадчыны пад назвай “Нясвіжская акадэмія”.
Зараз гэты праект з’яўляецца адным з відаў паслядыпломнай адукацыі ў сістэме Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва. І таму вельмі дзіўна, што старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч быў запрошаны ў якасці лектара.
Перад слухачамі акадэміі ім была прачытана 4-х гадзінная лекцыя па методыцы і прававых падыходах правядзення прац на тэрыторыях комплексных гісторыка-культурных каштоўнасцях на матэрыялах, якія распрацаваны спецыялістамі грамадскага аб’яднання па гістарычных цэнтрах Мінска, Берасця, Магілёва і лакальных аб’ектах пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” .
Затым напрацягу 4-х гадзін былі праведзены практычныя заняткі ў Гістарычным цэнтры Мінска, дзе слухачам на прыкладах было паказана, як у Беларусі ігнаруецца заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, не гаворачы аб метадычных рэкамендацыях.
Сярод слухачоў былі супрацоўнікі рэгіянальных музеяў, спецыялісты райвыканкамаў, адказныя за ахову помнікаў гісторыі і культуры, спецыялісты па ахове спадчыны і рэстаўрацыі з Літвы.