З пачатку верасня стартавала вонкавая рэкламная кампанія сусветнага IT-брэнда Lenovo. У сваёй камунікацыі кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову.
На пытанне Marketing.by, чаму кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову, адказаў Андрэй Калеснік, рэгіянальны прадстаўнік кампаніі ў Беларусі і Джорджыі. «У вытокаў маштабнай рэкламы на беларускай мове ў Беларусі стаяла мая жонка – Алена, якая была маркетынг-мэнэджарам кампаніі Samsung. Samsung быў першай міжнароднай кампаніяй у Беларусі, якая рызыкнула выбудоўваць камунікацыю на беларускай мове (нават насуперак негатыўным водгукам ад шэрагу партнёраў Samsung, якія перажывалі аб тым, што рэклама на беларускай не будзе ўспрынятая рынкам). Нягледзячы на асцярогі, рэклама атрымалася на здзіўленне эфектыўнай і патрыятычнай. Далей гэты трэнд працягнулі Panasoniс, Bosch, Gallina Blanca, нават вядомыя беларускія прадпрыемствы ўспомнілі родную мову. Што тычыцца адаптацыі слогана Lenovo: захаванне і валоданне ўласнай мовай для любой нацыі заўсёды было адным з кампанентаў самаідэнтыфікацыі свядомых яе прадстаўнікоў. Я пражыў 6 гадоў у Беларусі, жонка беларуска, мае дзеці нарадзіліся ў Беларусі. З радасцю вярнуся ў гэтую краіну, калі выдасца такая магчымасць. Рашэнне адаптаваць слоган на беларускую мову прымаў кіруючыся не магчымай эфектыўнасцю паслання, а, у першую чаргу, жаданнем унесці свой пасільны ўклад у пашырэнне сферы выкарыстанне беларускай мовы ў краіне, якую я кахаю. «У мяне ёсць пяць рублёў, чаму я не магу давезці да хаты жанчыну, якая мне падабаецца?» («Масква слязам не верыць»)». Білборд