• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.05.2023 | Грамадства Музыка

Света Бень: Свет сумна прыгожы і смяротна небяспечны

Не так даўно выйшаў альбом «Прием!». Яго аўтаркі — Света Бень і Галя Чыкіс. Альбом — вялікая падзея не толькі ў беларускай музыцы, але і ў паэзіі. У інтэрв’ю часопісу «TAUBIN» Света Бень распавядае пра новы альбом, тэрапеўтычнасць музыкі і тэкстаў, а таксама пра надзею пасярод сумна прыгожага і смяротна небяспечнага свету.


637.jpg

А: «Чтобы выжить мне надо все это забыть». Радок з песні «Чёрные бидоны». Адна палова мяне хоча пагадзіцца, а другая — спыняе. З аднаго боку, вось гэтая заўсёдная засяроджанасць на памяці (я зараз болей пра памяць «перамогі» і ВАВ), у тым ліку, мне падаецца, тлумачыць 20-ты і 22-гі гады. З іншага боку, памяць — важная рэч для разумення сваіх каранёў і самавызначэння, а яшчэ — для праўды. А што вы закладалі ў гэты радок? Ці на самой справе мінулае не мае значэння — з улікам жудаснага цяперашняга?

С: Песня «Чорныя бідоны» не пра памяць. Яна — пра ўсведамленне сябе ў непераносным моманце, які твая псіхіка адмаўляецца перапрацоўваць і ператвараць у няпросты, але карысны вопыт. Гэта, мякка кажучы, не карысны вопыт, які дае нам любая форма гвалту або здрады. Пасля яго ты, тэарэтычна, не павінен быў выжыць, але вымушаны неяк працягваць жыць. А як — не вельмі зразумела.

А: Цікава, што ў гэтым тэксце вы малюеце страшны вобраз рэчаіснасці, пазнавальны для многіх беларусак і беларусаў, але пры гэтым пішаце, што ўсё трэба забыць. Я гэта чытаю так: забыць трэба, але наўрад ці атрымаецца.

С: Так, падобны досвед, не сумяшчальны з жыццём у звыклай і зразумелай яго форме, вядома ж, не можа быць забыты нікім і ніколі. І пра гэта наўпрост напісана ў песні.

Але акрамя адчайных думак пра немагчымасць працягу жыцця, у тэксце пазначана і тое, што асабіста мне дае сілу, якая дазваляе выжыць і нічога не забыць. Таму для мяне гэты тэкст — не толькі песня пра страшнае, але і песня пра надзею.

А: А яшчэ тут ёсць такія словы: «мне нужно все это забыть чтобы никого не убить». Гэта пра «самое злое во мне», якое непераносна прыгожае? Як прымірыцца з гэтым самым злым? Як лютасць ператварыць у нешта канструктыўнае?

С: Каго можа забіць няўзброены чалавек? Перапоўнены лютасцю, ён можа хацець разадраць, вядома ж, шмат каго. Але ў адчайнай сітуацыі чалавек не схільны да гвалту, часцей за ўсё ён хоча проста знікнуць. Самаўхіліцца назаўжды.

У рэфрэне песні чалавек не ўгаворвае сябе забыць пра нешта, ён угаворвае сябе не паміраць, нягледзячы на тое, што ён памятае.

А: У першым жа тэксце альбома, «Кёртису», таксама ёсць пра дыстанцыю: нічога не чуць. Чарапаха запавольвае час. Тэкст стварае абалонку, у якой быццам бы ўсе жывыя і пераканаўчыя. Мне здаецца, гэтая адметнасць задае матыў усяму альбому (хоць у ім даволі багаты спектр эмоцый). Вы вяртаецеся ў юнацтва, а слухачы і слухачкі — у сваё, дзе жывуць важныя для іх людзі. Якім вы бачыце той час з сёння? Як часта вы вяртаецеся, калі так, у мінулае?

С: У мяне так шмат падзей адбываецца ў сучаснасці, што мне, шчыра кажучы, асабліва няма калі думаць пра мінулае. І ўжо, тым больш, звяртацца да яго, аналізаваць яго ці ўсяляк у ім корпацца.

Ёсць нейкія важныя ключавыя моманты, якія проста сфармавалі мой унутраны творчы і інтэлектуальны шкілет. Ёсць такія важныя падзеі, здарэнні і фігуры, якія проста цяпер з’яўляюцца часткай мяне. І Йен Кёрціс — адна з такіх фігур. Ён адразу, яшчэ гадоў у 17, шчыра папярэдзіў мяне, што свет сумна прыгожы і смяротна небяспечны. Таму ён і бачыцца мне вельмі пераканаўчым.

Гэтая песня была напісана гадоў пяць таму, і, перш за ўсё, яна — пра горкае ўсведамленне: што б ты ні сказаў і ні зрабіў, ты абавязкова зробіш камусьці балюча. Пра страту сіл, пра жаданне знікнуць, пра жаданне заплюшчыць вочы і слухаць мора. Нармальная такая дэпрэсіўная песня.

А: Увогуле, у гэтых тэкстах вы настолькі тонка называеце самыя злыя, самыя горкія рэчы сваімі імёнамі, што ствараецца ўражанне пэўнага самавылечвання і тэрапеўтычнасці. Усё гэта, безумоўна, працуе і са слухачамі і слухачкамі. Датычна вас — ці так гэта? Што вы адчулі і адчуваеце зараз, пасля таго, як гэтыя тэксты былі напісаныя?

С: Я цалкам дакладна магу сказаць, што песні, якія я складаю, з’яўляюцца для мяне выратавальнай тэрапіяй. Я пішу тэксты выключна рэдка, часцей за ўсё падчас вострых перажыванняў. Асабіста для мяне яны заўсёды з’яўляюцца такім адказам, які я б хацела пачуць ад свету.

Вось адказ, уласна кажучы, лётае вакол мяне, а я проста хапаю яго і апранаю ў тэкставую форму. Калі ён потым таксама дапамагае камусьці, суцяшае або дазваляе прагаварыць разам нейкі боль, нешта выплакаць або вытанцаваць, то я вельмі рада гэтаму факту.

А: «Не печалуйся» — тэкст, які, на маю думку, самы тэрапеўтычны з усіх. Простыя і зразумелыя думкі: «всё проходит, всё пройдёт», «всё вокруг не насовсем», «не лезь во ад к другим» у спалучэнні з дзіцячай непасрэднасцю нібыта прыміраюць са смерцю. А яшчэ — паказваюць, якая ўсё-ткі чалавек дробка ў гэтым агромністым свеце. Гэтая ўсеагульная смяротнасць дакладна робіць усіх людзей роўнымі адно аднаму. У жыцці вы гэтак жа лёгка гаворыце пра смерць?

С: Ніяк я пра смерць не кажу. Навошта пра яе казаць, калі яе і так вакол няўяўна шмат?

А: Мой любімы тэкст — «Зеркальный шар». Па-першае, што гэта за месца — «там» («там был такой красивый зеркальный шар»)? Па-другое, план эвакуацыі, што «ясен, но невыполним», — гэта «мне нужно все это забыть» ці нешта іншае?

С: «Там» — гэта такое абстрактнае месца, якое можа быць дзе заўгодна. Любое месца, дзе чалавеку сумна, самотна і няўтульна. І вось ён спрабуе знайсці ў гэтай безнадзейнасці нешта прыгожае. І знаходзіць.

А план эвакуацыі, які ясны, але не можа быць выкананы — гэта, вядома ж, вострае жаданне пакінуць гэты свет, адначасова з ясным усведамленнем, што самавольна рабіць гэтага не варта.

А: А які ваш любімы тэкст (кампазіцыя) з альбома і чаму?

С: Мае любімыя тэксты на альбоме — гэта песня пра ластавак і песня «Можа». Таму што ў іх для мяне ёсць падказка, чаму варта заставацца на планеце Зямля.

А: У вас пачаўся тур. З якімі адчуваннямі і эмоцыямі вы яго пачалі? Ці ёсць ужо рэчы, якія вас здзівілі ці натхнілі на канцэртах?

С: Так, тур пачаўся. У кожным з гарадоў у нас ёсць людзі, якія даўно сталі нашымі блізкімі сябрамі, і вось гэтыя сустрэчы — вельмі натхняюць.

Не менш натхняльны факт — гэта тое, што мы знаёмімся з цудоўнымі людзьмі, знаходзім усё новых і новых сяброў. А чалавечыя зносіны — такі бясцэнны, такі шыкоўны падарунак Сусвету, што нічога больш дзівоснага, чым ён, не хочацца і шукаць.

Тэкст: Артур Камароўскі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип