Свята ў Вілейцы

7 снежня паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Матафонава-Грыневіч выступілі ў школе-інтэрнаце для вучняў з запаволенымі фунцыямі мовы горада Вілейкі. Госці пастараліся прыўнесці ў запоўненую дарэшты залу святочны пераднавагодні настрой. І гэта ў іх атрымалася – дзеткі разам з Таццянай падпявалі “Мой родны кут” і “Спадчыну”, разам з Міхасём адгадвалі вершаваныя загадкі і паказвалі свае веды па беларускай літаратуры. Прыканцы сустрэчы самыя актыўныя яе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой праходзіла імпрэза.

15082 702369 1454241

Тэгі: , ,