Свята ў гонар летняга сонцавароту — адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе «грае і пераліваецца» асабліва яскрава. Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц. Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чарцей ці вадзянікаў, каб напалохаць дзяўчат. Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе — і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці. Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, дзе адсвяткаваць Купалле, мы падкажам.
У суботу, 6 ліпеня, у музеі Якуба Коласа ладзяць Купальскае Жаночае Кола.
У праграме:
міні-экскурс па купальскіх традыцыях (семантыка свята, асноўныя атрыбуты, традыцыі і рытуалы нашых продкаў);
купальскія варожбы і метафарычныя асацыятыўныя карты;
практычны занятак па жаночай пластыцы «Русалчыны танцы»;
майстар-клас па стварэнні лялькі-выканальніцы жаданняў;
смачная гарбата з беларускіх зёлак ды цёплая ўтульная атмасфера Жаночага Кола.
У суботу, 6 ліпеня, у Нацпарку «Белавежская пушча», а дакладней у Археалагічным музеі пад адкрытым небам, святкуюць Купалле.
У праграме:
навучанне пляценню купальскіх вянкоў і пусканне іх у вадаём;
традыцыйнае вогнішча;
майстар-класы па вырабе лялек-матанак;
народныя песні, карагоды, вясёлыя гульні і конкурсы;
тэматычны аквагрым для дарослых і дзяцей;
наведванне экспазіцый Археалагічнага музея пад адкрытым небам.
Вас чакае свята па ўсіх традыцыях: з песнямі і карагодамі, гульнямі і забавамі, майстар-класамі па пляценні купальскіх вяночкаў і абярэгаў, кірмашыкам і, вядома, вогнішчам.
У суботу, 6 ліпеня, філіял Веткаўскага музея кліча святкаваць Купалле.
Вас чакае:
лекцыя Галіны Нячаевай пра Купалле, гісторыю і традыцыі гэтага свята;
майстар-клас па пляценні купальскіх вяночкаў;
Вы дазнаецеся і як правільна іх плесці, і што далей з імі трэба рабіць;
майстар-клас па купальскіх ляляках-мотанках.
З сабой вазьміце па жаданні вашыя любімыя палявыя кветкі для вянка.
У суботу, 6 ліпеня, у Нацпарку «Прыпяцкі» святкуюць Купалле.
Вось якая праграма:
9:30-18:30 — Экскурсіі ў «Музей прыроды»
10:00, 12:00; 14:00; 16:00; 18:00 — Экскурсіі ў «Сафары-парк»
16:00-19:00 — Тэатралізаваны паказ творчага калектыву «Прыпяцкі», выступленне дзіцячага танцавальнага калектыву «Экшэн»
17:00-17:30 — Конкурс на самы прыгожы купальскі вянок
14:00; 15:00; 16:00; 17:00; 18:00 — Майстар-класы па роспісе пернікаў
14:00; 15:00; 16:00; 17:00; 18:00 — Майстар клас па падрыхтоўцы бліноў 19:00-19:30 — выступ кавер-гурта BANDИТЫ
19:30-20:00 — дзіцячыя гульні і забавы
20:00-20:30 — выступ кавер-гурта BANDИТЫ
20:30-21:00 — Абрад пускання вянкоў на ваду
21:00-21:30 — выступ кавер-гурта BANDИТЫ
21:30 — Купальскае вогнішча
22:00 — Пошук Папараць-кветкі
22:30-23:00 — Вогненнае шоу
22:00-02:00 — Дыскатэка — DJ Stefan
23:00 — Святочны феерверк
Цягам усяго дня будзе кірмаш, рачныя прагулкі на цеплаходзе, пракат ровараў і іншыя актыўнасці.
урачыстае шэсце
гульні
пляценне вянкоў
вандроўка за папараць-кветкай
варажба
купальскае вогнішча.
Гэтымі выходнымі, 6 і 7 ліпеня, фольк-гурт «Яваровы Людзі» і Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашаюць на Купалле на базе адпачынку «Слуцак».
Вы зможаце ўзяць удзел у купальскіх абрадах, заспяваць аўтэнтычныя беларускія песні, і, вядома ж, скочыць праз купальскае вогнішча!
Таксама вас чакаюць народныя гульні і танцы, агульная вячэра і дыскатэка пад зорным небам.
Польшча
Познань
У суботу, 6 ліпеня, беларусы Познані святкуюць Купалле на беразе ракі Варты.
Фэст пачнецца з разнастайных актыўнасцяў і завершыцца музыкай, танцамі і выступамі беларускіх артыстаў.
Для вас зайграюць MUSTELIDE, Фрыдрых Самотны, Žuravl і іншыя.
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.
Чытайце яшчэ: Рэфлексіі фалькларысткі: як адсвяткаваць Купалле, каб удзельнікі засталіся задаволенымі