Тып: Клуб
Катэгорыя: Агульныя цікавасці — Гісторыя
Апісанне: Праграма вандроўкі па Карэлічскім і Наваградскім раёнах
Мінск — Карэлічы — Гнесічы — Любча-Вераскава — Усялюб — Навагрудак — Валяўка — Свіцязь — Градзішча — Завоссе — Сталовічы — Мінск
ДЗЕНЬ ПЕРШЫ
Шчорсы. Палац і бібліятэка Храптовічаў, фальварак .
Гнесічы. Лаўрушаўскі манастыр. Першы на тэрыторыі Заходняй Беларусі, заснаваны Войшалкам.
Любча. Замак XVI ст. Шмат легендаў і паданняў на беразе Нёмана.
Вераскава. Палац Брыхоцкіх, бровар, Лысая гара. Тут заканчваецца Навагрудская града і вельмі далёка бачна. Святое возера ў лесе.
Усялюб. Самы стары касцёл на Беларусі. Палац Рорукаў (ірландскі род). Капліца, пахавальня.
Шахты, дзе стаялі атамныя ракеты ў часы СССР.
Навагрудак. Экскурс па ўсім горадзе. Наведаем цікавыя мясціны, куды не водзяць экскурсіі.
ДЗЕНЬ ДРУГІ
Валееўка. Паганскае капішча Радагошча.
Возера Свіцязь. Паданні, легенды, археалагічныя навіны.
Гарадзішча.Старое гарадзішча VIII ст.
Карчова. Філарэтаў камень.
Завоссе. Дом-музей А. Міцкевіча.
Сталовічы. Гатычны касцёл і іншыя цікавасці.
Пасля Сталовічаў ёсць паварот да масонскага трохкутнага храму. Наведаем!
Таксама наведаем гару, з якой б’юць крынічкі з мёртвай і жывой вадою.
Могуць адбыцца змены ў праграме. Адзначым, што яна адмыслова распрацоўваецца дзеля гэтай вандроўкі!
Мы ўбачым мясціны, якія ведаюць толькі мясцовыя жыхары.
Экскурсавод Сяргей Казак (Навагрудак).
+375-29-5002818 Зміцер
+375-29-1802838 Святлана
Вандроўка адбудзецца 24-25 ліпеня. Ад’езд з Мінска а 8.00 гадзіне 24.07.10г. Вяртанне 25.07.10г. а 20.00.
Тэгі: Валяўка, Градзішча, Завоссе, Мінск, Мінск — Карэлічы — Гнесічы — Любча-Вераскава — Усялюб — Навагрудак, Свіцязь, Сталовічы