Сёння праваслаўныя святкуюць Вялікдзень

12.04.2015 Рэлігія

Вялікдзень, або Пасха, з’яўляецца самым значным і ўрачыстым народным святам, якое адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар сонца, абудження прыроды і надыходу “вялікіх дзен” палявых работ.

Гэтае свята не мае пэўнай, пастаянная прымеркаванасці ў народным календары: у залежнасці ад месячнага календара яно прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 мая.

Урачыстасць Вялікадня тлумачыцца і яго рэлігійным зместам. У адпаведнасці з хрысціянскімі ўяўленнямі, гэтае свята праслаўляе цудадзейнае ўваскрасенне Ісуса Хрыста, які быў пакараны распяццем на крыжы.

Гэтай падзеі – цудоўнаму вяртанню да жыцця ісуса Хрыста – і прысвечаны разнастайныя хрысціянскія звычаі і абрады на Вялікдзень. Не выпадкова, што і вітацца ў гэты дзень прынята словамі: “Хрыстос уваскрос!”

У велікоднай абраздасці даволі цесна перапляліся хрысціянскія і язычніцкія ўяўленні. Падрыхтоўка да Вялікадня адбывалася на працягу Перадвелікоднага тыдня і заканчвалася ў Вялікую суботу прыгатаваннем святочнай ежы, якую неслі ў царкву, дзе гэтая ежа ў час службы асвячалася. Пасля асвячэння пасхі ў царкве кожны гаспадар імкнуўся як мага хутчэй бегчы з ею дадому. Гэты звычай быў заснаваны на народным павер’і:  хто першы прыбяжыць з пасхаю дамоў, у таго будзе лепшы ўраджай, і той гаспадар першы скончыць палявыя работы.

Usebelarusy.by