Супрацоўніцу Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Тамару Джумантаеву звольнілі падчас адбыцця арышту

Тамара Джумантаева правяла за кратамі 15 сутак.


photo_2023-04-15_16-38-47.jpg

Супрацоўніцу Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка звольнілі Тамару Джумантае6ву звольнілі падчас адбыцця арышту Пра гэта тэлеграм-каналу «Позірк» паведаміла крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

13 красавіка з-пад арышту вызвалілі Джумантаеву, фатографа Кірыла Смалякова і электрыка запаведніка (імя невядома).

14 красавіка на волі аказаліся старшы навуковы супрацоўнік Полацкай мастацкай галерэі Аляксандра Касцюкевіч і Алена Ходзікава, якая раней звольнілася з запаведніка. Яны адбылі па 15 сутак.

Паўторна быў арыштаваны наваполацкі фатограф Ігар Супранёнак, а таксама супрацоўнік запаведніка Ігар Бортнік.