“Аўгустоўскі канал запрашае сяброў” – такую назву мела рэгіанальнае свята народнай творчасці, каторае адбылося 31 мая на шлюзе Дамброўка.
Распачалася імпрэза з параду ўдзельнікаў на чале з аркестрам з Парэчча.
Далей свята працягвалася на канцэртнай пляцоўны, дзе да ўвагі гасцей прапанавалі сучасныя і традыцыйная спевы і танцы; у горадзе майстроў, дзе можна было набыць рукатворныя беларускія сувеніры, на падворках рэгіанальных установаў культуры, дзе адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя прадстаўленні. Тут гасцей частавалі сялянскімі прысмакамі і запрашалі далучацца да традыцыйных пабытовых танцаў і гульняў. Аматары спартыўнага стылю жыцця мелі шанец згуляць у пляжны валейбол ці пакатацца па каналу на чоўнах.
Распачынаць рэкрэацыйны сезон на Аўгустоўскім канале са святочных імпрэзаў стала ўжо традыцыяй. Такія мерапрыемствы маюць на мэце развіццё і умацаванне культурных сувязяў у памежным рэгіоне, папулярызацыю народнай творчасці і адпачынка ў гэтым гістарычным і маляўнічым месцы.
Ірына Новік, Твой Стыль