“Таямніцы Налібоцкай Пушчы”. Міні-энцыклапедыя для дзяцей і дарослых

Вядомы гісторык Алесь Белы распачаў новую краўдфандынгавую кампанію на платформе ulej.by для выдання міні-энцыклапедыя для дзяцей і дарослых “Таямніцы Налібоцкай Пушчы”

tajamnicy puszczy mini encyklapedyja vokladka

Гэтая кніга можа быць самым займальным шляхаводам па адным з самых цікавых рэгіёнаў Беларусі зусім недалёка ад Мінска. А можа – маляванкай для самых маленькіх. Погляд на Налібоцкі край даецца праз прызму яго самых маляўнічых міфаў: пра казачніка Бая які схаваў на дне возера Кромань усе беларускія казкі і легенды; пра мядзведзяў-будаўнікоў якія дапамагалі будаваць самыя старыя тутэйшыя храмы; пра пушчанскіх плытагонаў і гутнікаў-шкладуваў. Гэтыя пушчанскія міфы мы ўвасобілі у адмыслова створаных для кнігі мастацкіх сюжэтах,якія даступныя ў 2-х варыянтах: поўнакаляровым і контурным – для маленькіх аматараў малявання. Яны ж рэалізваныя і як серыя адмысловых паштовак.

Кніга складаецца з уводнага нарысу пра Пушчу ў цэлым і асобных невялікіх раздзелаў, прысвечаных або найбольш важным населеным пунктам і геаграфічным аб’ектам, або найбольш знакавым міфам Пушчы. Яна ўключае таксама унікальную мастацкую турыстычную карту Пушчы і ваколіцаў фармату А4, якая даступная таксама ў выглядзе каляровага постэру А3 як дадатковая опцыя.

Падтрымаць кампанію!