ТБМ распачало кампанію “Дзяржаўную беларускую мову – у наш парламент!”

Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны распачало кампанію па зборы подпісаў “Дзяржаўную беларускую мову – у наш парламент!”

petition-signing

Мэта кампаніі – пашырыць выкарыстанне беларускай мовы падчас законатворчасці. Для гэтага былі падрыхтаваны ўзоры бланкаў, якія можна раздрукаваць і, сабраўшы адпаведную колькасць подпісаў, накіраваць на адрасы, пазначаныя на бланках.

Паводле tbm-mova.by