Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэннi Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі звярнулася да кіраўніцтва Telegram і заклікае ўсіх беларусаў і беларусак зрабіць тое самае.
Нядаўна Тэлеграм вярнуў у эмодзі чырвона-зялёны сцяг замест нацыянальнага бел-чырвона-белага, у сувязі з гэтым Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні накіравала адкрыты ліст да кіраўніцтва Тэлеграм з мэтай прыцягнення ўвагі да гэтай праблемы.
У лісце Прадстаўніцтва заклікае беларусаў праявіць актыўнасць і таксама звярнуцца да кіраўніцтва Тэлеграм. Для гэтага вы можаце скарыстацца гатовым тэкстам:
Dear Telegram Team,
In light of the ongoing political repression, human rights violations, and the suppression of free speech in Belarus, we respectfully request the restoration of the white-red-white flag emoji on Telegram. Reinstating this symbol would reaffirm Telegram’s commitment to supporting the fight for freedom and democracy in Belarus and would serve as a significant gesture of solidarity with the Belarusian people.
Thank you for your attention to this matter and look forward to your response.
Таксама можна звязацца са службай падтрымкі Telegram у наладах месенджара, выбраўшы опцыю «Задаць пытанне».
«Мы, беларусы, аб’яднаныя агульнай мэтай, павінны данесці да платформы нашу думку. Кожны(ая) з нас можа зрабіць гэта, скарыстаўшы афіцыйныя каналы сувязі з Telegram.
Падобная арганізаваная і мэтаскіраваная акцыя не толькі прадэманструе наша адзінства і рашучасць у барацьбе за свае ідэалы, але і падкрэсліць важнасць нашага нацыянальнага сімвала як спосабу выражэння нашай ідэнтычнасці». — напісана ў адкрытым лісце Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэннi Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Чытайце яшчэ:
Інфармацыйная вайна. Як павялічыць распаўсюд беларускамоўнага кантэнту