Тэст для вандроўнікаў па Беларусі ад «Будзьма!». Пазнай шляхецкую сядзібу па малюнку пазамінулага стагоддзя.
Яшчэ некалькі стагоддзяў таму, паводле розных падлікаў, 10–15% насельніцтва ВКЛ, значнай часткай якога была і сённяшняя Беларусь, складала шляхта. Такой колькасцю знатных радоў магла пахваліцца далёка не кожная еўрапейская краіна. Шляхцюкі ўплывалі на прыняцце палітычных рашэнняў у краі, валодалі зямлёй і абавязкова будавалі ўласныя рэзідэнцыі. Большая колькасць велічных сядзібаў, на жаль, сёння страчана, на месцы ранейшых пры чарговай уладзе ўзводзіліся іншыя, нейкія перабудоўваліся. Але некаторыя дайшлі і да нашага часу. Для нашчадкаў тую велічную эпоху зафіксаваў на сваіх малюнках Напалеон Орда.
Прапануем у нашым тэсце павандраваць па шляхецкіх палацах і праверыць сваё веданне беларускіх славутасцей.