Як Гедымін перад смерцю вырашыў падзяліць дзяржаву паміж сынамі і што з гэтага выйшла? Вандруем у мінулае з гісторыкам Алесем Краўцэвічам.
Чаму Гедымін вырашыў пакінуць тэстамент і як у ім дзяліліся землі ВКЛ паміж сынамі? Каго з сыноў вялікі князь абраў сваім спадкаемцам? Якія новыя факты даведаліся гісторыкі з тэстаменту? У колькі разоў Гедымін за сваё праўленне павялічыў тэрыторыю дзяржавы? На якія суседнія княствы Літва аказвала моцны ўплыў? Што сталася падставай для далейшых унутраных канфліктаў?
Гэтыя пытанні з нашай даўніны разбірае доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.
Чарговая відэасустрэча распавядзе пра заснаванне новай сталіцы ВКЛ — Вільні.
Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.
Глядзець яшчэ: Як пачынаўся канфлікт паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»