Як пачынаўся канфлікт паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Што стала прычынай канфлікту дзвюх дзяржаў-суседак, які цягнуўся стагоддзямі. Распавядае гісторык Алесь Краўцэвіч.


Якія палітычныя мэты мела Вялікае княства за часамі ўладарання Альгерда і Кейстута? Дзе былі асноўныя цэнтры аб’яднання Русі? Што зрабіў Гедымін, каб нашкодзіць Маскоўскаму княству? Якім чынам спрабаваў замірыцца з Маскоўскім князем Іванам Калітой? Чаму Вялікаму княству быў выгадны саюз з Цверру і як гэта шкодзіла інтарэсам Масковіі? У пошуках адказаў вандруем у мінулае з доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам.

Наступны раз гаворка пойдзе пра тэстамент Гедыміна.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Глядзіце яшчэ: Як Вялікае Княства Літоўскае да Волгі выйшла?