• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.05.2009 | Навіны "Будзьма!" Культура Адукацыя

Тодар і Валярына далі першы сумесны канцэрт

52

Супольны выступ паэткі Валярыны Куставай і музыкі Змітра Вайцюшкевіча зладзілі 13 траўня ў сталічнай гімназіі №75.

Прапанова арганізаваць музычна-паэтычны праект узнікла ў навучэнца, старшыні самакіравання гімназіі Максіма Мілто падчас напісання ў Мінску ІІ агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. Тэкст дыктоўкі зачытвала Валярына Кустава, а Зміцер Вайцюшкевіч “адказваў” за музычную частку імпрэзы. Музыка не змог прысутнічаць у той дзень на мерапрыемстве, але ідэя пабачыць на адной сцэне двух вядомых беларускіх творцаў была падхопленая Максімам. У выніку навучэнцы сталічнай гімназіі пабачылі першы ў гісторыі супольны выступ Валярыны Куставай і Змітра Вайцюшкевіча.

33

Зміцер Вайцюшкевіч

Канцэрт быў прымеркаваны да правядзення ў гімназіі тыдня мастацтваў. На ім прысутнічалі вучні 6–11 класаў гімназіі, а таксама вядомыя госці, сярод якіх – паэтка Людміла Хейдарава-Паўлікава. Па словах Валярыны Куставай, дзеці асабліва жыва рэагавалі на песні Вайцюшкевіча з яго альбомаў “Цацачная крама” і “Танга з ружай”. “Вучні гімназіі – вельмі адукаваныя і абазнаныя ў беларускай літаратуры. Яны добра ведалі імёны Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева. Гэта быў напраўду добры зарад беларускасці!” – адзначыла Валярына.

23

Валярына Кустава
— Я не рыхтавала нічога спецыяльна. Мне сказалі, што дзеці будуць не вельмі малыя. Спадзяюся, яны ўсё зразумеюць, — зазначыла Валярына. Зміцер таксама ўпэўніў, што не падзяляе свае песні на дарослыя і дзіцячыя і не рыхтаваў спецыяльнай праграмы.

Нягледзячы на тое, што Валярына Кустава і Зміцер Вайцюшкевіч упершыню ладзілі сумесны канцэрт, абодва выступоўцы прызналіся, што ён прайшоў надзвычай удала. “Гэта былі не проста два асобныя выступы. Паміж мной і Змітром атрымаўся сапраўдны дыялог. Да таго ж, гэта была вельмі добрая магчымасць для нас проста паслухаць адно аднаго”, – адзначыла Валярына Кустава. Паэтка таксама паведаміла, што ў іх з’явіліся ідэі і перспектывы і далей ладзіць сумесныя творчыя сустрэчы.

17

Зміцер Вайцюшкевіч звярнуўся да вучняў гімназіі з прапановаў вывучаць беларускую мову і карыстацца ёй:

— Шмат хто з беларусаў не ведае, як гучыць тое ці іншае слова па-беларуску. Калі вы сёння пасля канцэрту выйдзеце на вуліцу і ўбачыце якую-небудзь рэч, узгадайце, як яна гучыць па-беларуску.

Ініцыятары і арганізатары імпрэзы таксама засталіся задаволеныя яе вынікамі ды маюць намер і далей ладзіць падобныя сустрэчы з творцамі.

62
Пры канцы імпрэзы Зміцер і Валярына раздавалі маленькім слухачам аўтографы, і усе разам фатаграфаваліся.

Імпрэза ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Фотаздымкі Вікторыі Біран

для www.budzma.org

Тэгі: Мінск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип