Да Гарадзельскага прывілея
У XVI — XVII стагоддзях жыццё шляхты было найперш падпарадкавана спецыфічнаму гадавому рэестру, які дыктаваў, у якім узросце і на што мае права шляхціч ды, адпаведна, вызначаў тэрмін яго магчымага ўступлення ў шлюб. Тое, што мы цяпер называем здольнасцю да самастойных учынкаў, надыходзіла, як лічылася, у 18 гадоў для хлопца (калі ён ужо мог кіраваць маёмасцю, за выключэннем фінансавых аперацый з нерухомасцю, і галасаваць на сейміках), а таксама ў 13 — для дзяўчыны. Канчаткова ж шляхціч рабіўся паўнавартасным уласнікам, суб’ектам права і нават мог быць абраным паслом ад сейміка ў 24 гады, што і вызначала гэты тэрмін як найбольш аптымальны, па сутнасці — абавязковы для шлюбу. Для дзяўчыны гэты ўзрост складаў 16 гадоў, хаця праз каралеўскі дазвол дадзены цэнз можна было і знізіць: калі трэба, маладосць не была перашкодай. Тэкст цалкам.
