Дзяніс Тарасенка і Аляксандр Кавалёў з гурта РСП падзяліліся сваімі топамі трэкаў беларускіх выканаўцаў адмыслова для budzma.org
Пачуўшы яе ў дзяцінстве, я назаўжды палюбіў беларускі рок. Яна актуальна гучыць і зараз.
Такая сумная і прыгожая песня, з такімі пяшчонымі вакаламі і цудоўнай мелодыяй. Яна часам круціцца ў маёй галаве.
Я нарадзіўся тут. І я буду жыць тут. Гэтыя словы акрэсліваюць мару ўсіх беларусаў, якія вымушаны былі з’ехаць з Радзімы.
4. Nizkiz «Мы выйшлі на вуліцу»
Гэта песня пра тое, што ўсе мы не так даўно перажывалі, што яшчэ баліць.
Тут без каментароў))
Гэта знакавы калектыў для белмузыкі. Тое, як гучыць гэтая песня, меладычныя лініі, назаўсёды абазначылі для мяне гук і пазнавальнасць незалежнай беларускай музыкі і сцэны.
Тэкст і музыка дапаўняюць адно аднаго. Самаіронія і лёгкая агрэсія — гэта тое, што я адчуў. Палотны саунд, вясёлы але праўдзівы тэкст пра першую ступень у пірамідзе Маслоў, на якой, на жаль, застаецца значная частка беларусаў.
Вельмі прыгожая песня пра дуальнасць асяроддзя, у якім мы жывём, цыклічнасць усяго, перараджэння і радасці. Тым больш, што ў Беларусі якраз зіма адразу пераходзіць у лета))
Гэта, бадай, самая вясёлая, лёгкая беларуская песня з неверагоднай аранжыроўкай. Я проста яе вельмі люблю. Яна пра тое, як беларусы могуць адпачываць.
Ну, гэта песня некалькіх пакаленняў, асабліва пасля ўрбанізацыі. У ёй я чую і пра ідэнтыфікацыю, прыняцце сябе, і ўніверсальную біяграфію, і пра намер быць беларусам і жыць на сваёй зямлі нягледзячы ні на што.
Чытайце яшчэ: Гурт «Разбітае сэрца пацана» выдаў альбом пра жодзінскую турму
ПЖ, budzma.org