Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ беларускіх выканаўцаў ад Віктара Шалкевіча

14.07.2022 Музыка

1.jpg

Віктар Шалкевіч — бард, актор і проста харошы чалавек з выключным пачуццём гумару адмыслова для budzma.org склаў свой топ з беларускіх выканаўцаў і не толькі. 


2.jpg catholic.by

ВШ: Хутчэй за ўсё я хачу звярнуць увагу не на песні, а на тых, хто іх інтэрпрэтаваў ці выконваў, ці звяртаў на іх увагу слухачоў. І тут не абыдзецца бeз постацей Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя, каторыя гэтае «зерне» лапацілі, веялі і сістэматызавалі. На жаль, з нябожчыкаў пачынаем і імі працягваем.


Дзіма Сідаровіч і «Камэлот» — якая класная, завадная і нечаканая была група, як яны хораша пачыналі, і, на жаль, у некаторы момант усё ў іх раптам пасыпалася і разлезлася, а потым памёр Дзіма... Шкада, многа можна было зрабіць.

https://soundcloud.com/tuzinhitou/sets/sidarovich

Дырыжор Кірыл Насаеў і хор «Унія». Гэтыя спявалі ўсё, але так густоўна, так прыгожа. Спявак Хабібулін, саліраваўшы ў песні пра аблогу Крычава і злых татараў, прыгаворваў, што яму, татарыну, трэба за такія рэчы даплочваць.

Унія Абарона Крычава 1998


Жывы і здаровы дагэтуль Данчык — гэта бясспрэчная сенсацыя родам з дзевяностых, калі ён сядаў з гітарай пры мікрафоне і спяваў тое, што ніхто не чуў.

Данчык — Беларусь мая (1989)


Міхаіл Забэйда-Суміцкі — я люблю яго адзіную песню «А ў лесе-лесе», якую ён выконвае з лонданскім аркестрам «Адэон» — еўрапейскі твор на высокім узроўні, як аркестровым, так і вакальным.

Беларускія народныя песні ў выкананні Міхася Забэйды-Суміцкага (1965)


Павал Пракапеня, оперны і эстрадны спявак родам з Навагрудскай зямлі. Экзатычны аркестр мандаліністаў з Варшавы пад кірункам Эдварда Цюкшы... Я такія рэчы слухаў ад малых год і яны мне дагэтуль падабаюцца, нягледзячы на нібы маральную састарэласць і колькасць год. Але больш за ўсё я люблю Procol Harum і шкадую Гэры Брукера, які пакінуў нас назаўсёды...

Procol Harum — A Whiter Shade of Pale, live in Denmark 2006


ПЖ, budzma.org