Гомельскі гурт TORF выпусціў настальгічны кліп на свой новы трэк «Семена».
Як пішуць музыкі ў сваім прэс-рэлізе, у тых, хто танчыць і спявае ў кліпе, няма нічога агульнага акрамя Гомеля і хардкору, але і апошні — хутчэй ужо здань мінулага. «Усіх раскідала ў розныя бакі: Піцер, Масква, Гданьск, Сан-Францыска... а нехта гойсае па розных дарогах на фуры. Героі кліпу даўно ўжо не трасуць грывамі на канцэртах — дзеці, праца — усё як ва ўсіх.
Але, як аказалася, качаць яшчэ можа. Узялі ў рукі тэлефоны, паспявалі, самі сябе паздымалі. Агулам атрымаўся такі хардкоравы TikTok».
Паслухаць трэк можна тут.
Людзі на балоце. Гамельчукі «TORF» выпусцілі песню і кліп пра сучасную атмасферу ў краіне.