• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.02.2023 | Музыка

Трэкі па-беларуску пра мову

21 лютага па ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды вырашылі скласці для вас падборку трэкаў па-беларуску, дзе спяваецца наўпрост ці ўскосна пра беларускую мову. Паспрабуем разам праз прапанаваныя песні ўзгадаць розныя перыяды гісторыі беларускай музыкі ці проста паслухаць годных трэкаў з нагоды адметнага дню ў календары.


Ttt8QEEHQ04.jpg

Вальжына Цярэшчанка — «Падымайся, ты жывы», «Запяі мне песню», «Ты мой Брат, каго зваць беларусам».

Прапануем пачаць з песень на словы паэтаў перыяду нацыянальнага станаўлення канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя ці прысвечаных таму часу. Тут варта ўзгадаць пранікнёнае выкананне пад гітару спявачкі Вальжыны Цярэшчанка і яе альбом «Хтось крануўся крылаў», выдадзены ў 2003 годзе. Мова была, бадай, самым важным апірышчам, дзе ацалела душа народа, да надзвычайнай значнасці яе захавання і апелявалі творцы ў час, калі ўтвараліся нацыянальныя дзяржавы, каб і беларусы далі рады заняць сваё «пачэснае месца між народамі».

Раім праслухаць увесь альбом, але з нагоды Дня роднай мовы звернем увагу на песню «Падымайся, ты жывы» на верш паэткі Вольгі Крутаніч «Кастусю Каліноўскаму», «У чатырохгодзьдзе «Нашай Нівы» на аднайменны верш Алеся Гаруна і на спеў «Запяі мне песню» на верш Ларысы Геніюш.

Беларускія Песняры — «Родная мова»

Вядома, і сучасны склад «Песняроў» не абмінуў моўнай тэмы, у 1998 годзе была запісаная песня на словы беларускай паэткі Ларысы Геніюш «Родная мова. Сола Валерыя Дайнекі не пакіне абыякавымі аматараў жанру, у якім стварае свае песні гурт астатнія гады.

Бонда — «Прыйдзе іх дзень»

Пяройдзем да класікі беларускага року, дзе неаднаразова закранаецца моўная тэматыка. Тут варта ўзгадаць праграмны трэк гурта «Бонда» «Прыйдзе іх дзень» на словы Сяржука Кныша з альбома «Белая Хваля» 1987 года. Там і пра чаканні канца 80-х гадоў, прадчуванне пераменаў, якое, вядома, непадзельна было знітавана і з моўным пытаннем. У 2020-м гурт «Relikt» на хвалі падзеяў у краіне вельмі своечасова зрабіў кавер на гэтую песню. Раім паслухаць абодва варыянты.

Iм пазычылi чужое аблiчча.
Iм замкнулi памяць на замок.
Iм маўклiвасць ужо стала зазвычай.
Iм даўно ўжо мову заняло.

Але пpыйдзе iх дзень, i тутэйшаю мовай
Зноў загавоpыць pод глухiх i нямых.
Пpыйдзе iх дзень, i кpай, выкляты богам,
Стане сваiм для чужых.

Relikt · Прыйшоў гэты дзень (Бонда cover)

Ілля Сільчукоў — «Мова»

Belarus 2020 Songs of Victory · Ілля Сільчукоў - Мова

На хвалі 2020 года мы даведаліся шмат імёнаў, адным з іх стаў оперны спявак Ілля Сільчукоў, які вельмі пранікнёна выканаў некалькі беларускіх песень. Сёння варта ўзгадаць з іх песню «Мова» на словы Казіміра Машкалы. Да трэка было зроблена неймаверна прыгожае відэа, якое таксама раім паглядзець.

Intelligency — «Мова»

INTELLIGENCY · Мова

Пачаўшы свой творчы шлях з англамоўных тэкстаў, гурт Intelligency ў 2016 годзе пацешыў і сваіх беларускамоўных прыхільнікаў трэкам «Мова». «Гэта трэк пра тое, на што мы забываемся ў штодзённай мітусні, але што мае ўплыў на кожнага з нас на самым глыбінным узроўні, узроўні эмоцыяў і роднасці, — казаў яе аўтар Усевалад Доўбня. — Мова — гэта тое, што нас лучыць і тое, што нас натхняе. Яна нагадвае пра тое, што мы жывем па-сапраўднаму. Гэтая песня пра нас саміх».

Цiхая зноўку, быццам яе не патрэбна.
Яна як мае быць, аднак iдуць прамянi недарэмна.
Усё забудзецца ў небыцьцё.
Усё загiне зноўку.
Аднак ня мова мая.
Аднак не мая мова.

Зміцер Вайцюшкевіч — «Дзе мой край» (на словы Уладзіміра Караткевіча)

TuzinFM · Найвялікшыя беларускія песьні: Зьміцер Вайцюшкевіч - Дзе мой край (live)

Усе творы Уладзіміра Караткевіча прасякнуты любоўю да Беларусі, адпаведна ж, і да беларускай мовы. Адзін з самых моцных вершаў беларускага класіка паклаў на музыку Зміцер Вайцюшкевіч, атрымалася песня-прызнанне ў любові, песня-гонар, песня-запавет і наступным пакаленням «не пакідаць, каб не ўмёрлі».

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Vinsent — «Наша слова ў небясьпецы»

vinsent · 11. Vinsent - Наша слова ў небясьпецы

Узгадайма і трэк з дэбютнага альбома «Пачатак» 2009 года беларускага рэпера Vinsent. Олдскульныя мадэрныя заклікі ў форме флоў гучаць актуальна як на час рэлізу трэка. Аматарам беларускай мовы і беларускага рэпу трэк прыйдзецца даспадобы.

Беларусы! Я вас заклікаю, браце!
Не губляйце! Роднай мовы не губляйце!
Мы жывем, пакуль наша мова льецца,
Але зараз наша слова ў небясьпецы.
Мы абаронім тое, што нам дадзена Богам,
Нас вельмі шмат, хэй, не існуе парогаў,
Мы жывем, пакуль наша мова льецца,
Але зараз наша слова ў небяспецы.

Dzieciuki — «Паходная»

Вядома, не абмінулі моўную тэму майстры гучных заклікаў ды гістарычнай тэматыкі гурт Dzieciuki ў сваёй песні Паходная" з альбома «Рэха», выдадзенага ў 2016 годзе. Трэк гучыць рэхам з усіх папярэдніх эпохаў пра тое, што замоўчваецца ці папросту забыта, нагадвае пра ўрокі з гістарычнай мінуўшчыны, якія маюць непасрэдны ўплыў на дзень сённяшні.

І не раз мы з вамі чулі : Ваша мова — дыялект.
А для нас нашае слова — Найкаштоўны дыямент!
Мы стаялі — стаяць будзем, І крычаць ва ўсе бакі,
Каб данесьці усім людзям, Мову, што прайшла вякі.
«Усходні крэсы» задзяўблі!
Даняў «Северо-западный край»!
Колькі часу нас дзярлі!
Браты, шыхтуйся і зважай!

Яўген Барышнікаў — «Народжаныя на мяжы»

Паводле словаў філосафа Марціна Хайдэгера, мова — дом быцця. Яна не проста сродак камунікацыі, але ўвасабляе ў сабе рэчаіснасць, нават фармуе яе, абумоўлівае. Праз тое перагукаецца з папярэднім выканаўцам праграмная песня Яўгена Барышнікава, напісаная адразу на трох мовах. Там развагі і пра «Усходнія крэсы», і пра «Северо-Западный край, і пра нашае «памежжа», пра тое, што яшчэ лучыць нас, народжаных на мяжы, ва ўмовах, калі маем розныя мовы і, што зараз зноў актуальна, раскіданыя па свеце. Слухаць тут.


Angst — «Хімера»

Аматарам разумных тэкстаў, моўных гульняў, актуальнай формы даспадобы прыйдзецца трэк рэпера Angst «Хімера». Тут варта будзе паднапружыцца, каб знайсці і моўнае пытанне, і паразважаць пра тое, кім ёсць стваральнік, што першасна, форма ці змест, чым ці кім зададзена рэчаіснасць, у чым сэнс метафары урабароса ў кантэксце трэку. Ці проста паслухаць годнага рэпу.

Народны альбом — «Простыя словы»

TuzinFM · Найвялікшыя беларускія песьні: Народны альбом - Простыя словы (1997)

Хацелася б завяршыць песняй на словы Міхала Анемпадыстава з «Народнага Альбома», класікай, якая не старэе, а з кожным годам робіцца толькі бліжэй. Некалькі пакаленняў беларусаў спяваюць гэтую песню на сустрэчах, вечарынах, канцэртах, ставяць на званок тэлефона, сумуюць і радуюцца пад яе ноты. Цёплая і добрая, як словы маці, як нашая мова.

Аглядальнік, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип