Выйшлі ў свет адразу тры паэтычныя зборнікі: Кудасавай, Бандурынай і Севярынец

Пра гэта паведаміў Дзмітрый Строцаў на сваёй старонцы ў Facebook.


326943645_649504420306512_925181198839507779_n.jpg

«Радуюся і віншую дарагіх аўтарак! Паспрабую прывезці навінкі на Стральцоўскі фэст у Вільню 11 лютага», — дадаў Дзмітрый.

Кнігі можна замовіць напісаўшы на berlin@hochroth.eu з дастаўкай на тэрыторыі Еўразвяза. Трэба пазначыць імя заказчыка, паштовы адрас, імя аўтара і колькасць кніг. Кошт 1 экзэмпляра - 8 еўра. Аплата банкаўскім пераводам на нямецкі рахунак. Калі заказваецца адна кніга - дадаецца ў рахунак дастаўка. Ад дзвюх кніг - дастаўка бясплатная. Звяртацца можна на нямецкай, англійскай і рускай.