Чатыры прыпынкі ў Мінску могуць атрымаць назвы ў гонар выбітных дзеячаў. Паўдзельнічайце ў апытанні!

Апытанне "Ці мэтазгодна прысвоіць прыпынкам, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, прапанаваныя назвы" праводзіць адміністрацыя Ленінскага раёна на сваім сайце. Сярод прапанаваных варыянтаў - назвы «Аркадзя Смолічa», «Віктара Турава», «Станіслава Манюшкі». 


Паўдзельнічаць можа любы карыстальнік па спасылцы, рэгістрацыя не патрабуецца. На абмеркаванне выстаўлены назвы чатырох пунктаў, з варыянтамі адказу "Так" або "Не".

Пакуль пераважная большасць галасоў (звыш 70%) аддадзена за варыянт "Не". 


apytanne