Вышыванка — абярэг ці мода? Абмяркоўваем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў 15-ы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Калі і для чаго нашы продкі пачалі ўпрыгожваць вопратку знакамі і сімваламі? Як праз стагоддзі змяняўся сэнс вышыванкі: ад сакральнага і сямейна-інтымнага да… палітычнага маніфесту? Вышыванка ў СССР — па два бакі барыкадаў? Сучасная мода на вышыванку: старыя сэнсы не знікаюць, а перавандроўваюць у будучыню!

«Трызуб і Пагоня» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Чытайце па тэме:



Нацыянальны код беларусаў. Чым адметныя беларускія традыцыйныя строі з розных рэгіёнаў Беларусі

Фэшн-стыліст Юлія Чынвяокву: Беларускі нацыянальны касцюм можна стварыць проста цяпер!