Ужо сёння! Цэх Жывой Гісторыі: “Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню”.

16.11.2017

Дзясятае паседжанне Цэху Жывой Гісторыі, якое адбудзецца 16 лістапада ў кавярні “Beer&Wine” будзе прысвечана сярэднявечным планшэтам – васковым таблічкам.

cehghyvojgistoryi

Дзяжурным па цэху гэтым разам будзе браслаўскі гісторык і краязнавец Кастусь Шыдлоўскі, аўтар кнігі “Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню”, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”. На сустрэчы можна будзе не толькі пагаварыць з аўтарам, але таксама набыць і падпісаць ягоную кнігу.

16 лістапада, 19.00, Beer&Wine (Кульман, 9)
Уваход у цэх: 5 руб.
Інфалінія: +375 33 661-41-32

Цэх жывой гісторыі – нефармальнае аб’яднанне, накіраванае на супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых гістарычнай рэканструкцыяй ў нашай краіне. Праца плануецца ў межах рэгулярных нефармальных сустрэч-семінараў з удзелам вядомых гісторыкаў і археолагаў і самых пафасных прадстаўнікоў рэканструктарскай супольнасці. Тэматыка шырокая – ад антычнасці да Першай сусветнай

Цэх Жывой Гісторыі ў Вконтакте.

Глядзіце таксама:

Выйшла кніга пра адзін з найстаражытнейшых спобасаў пісьма ў Беларусі

“Крэсліць і воск праклінае”, альбо Навошта чытаць кнігу пра васковыя таблічкі Шыдлоўскага