Ці патрэбная нам Эва Томпсан

11.01.2010 Кнігагляд

Эва Томпсан. Песняры імперыі: Расійская літаратура і каланіялізм. Пер. з англ. Т. Нядбай. — Мінск: Медысонт, 2009. — 382 с.

Кніга Эвы Томпсан мае значнасць нашмат большую за ўласна акадэмічную. Радыкальная дэканструкцыя каланіяльнага міфу бачыцца актуальнай для палітычных і светаглядных дыскусіяў самых розных узроўняў, а значыць і для фармавання грамадзянскай свядомасці.

Эва Томпсан, кніга якой толькі што ўбачыла свет у беларускім перакладзе, — вядомая амерыканская славістка, аўтарка шматлікіх працаў у галіне літаратуразнаўства і паліталогіі. Яна атрымала ступень доктара ў параўнаўчым літаратуразнаўстве ва універсітэце Вандэрбілт, выкладала ва універсітэтах Індыяны, Вірджыніі і Агайо. Цяпер прафесар славістыкі ва Універсітэце Райс. Тэкст цалкам.