• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
12.07.2022 | Культура Грамадства

Ці трэба спрачацца на эмоцыях?

Алесь Тодараў разважае на budzma.org аб тым, што рабіць, калі перапаўняе злосць, як кантраляваць негатыў, і ці трэба наогул спрачацца на эмоцыях. 


Нядаўняя хваля чаканага хэйту беларусаў паказала, што далёка не ўсе нашы суайчыннікі могуць спакойна і ўзважана паставіцца да сітуацыі, у якой аказаліся. Многіх разбірае злосць ад таго, што іх ва ўсім вінавацяць суседзі, ускладаючы на іх віну за тое, чаго тыя не рабілі. Накрывае негатыў, губляецца самакантроль, душу перапаўняе праведны гнеў. 

Але ж давайце разбяромся, чым ёсць насамрэч тая злосць, гнеў, негатыўныя думкі, і ці варта наогул рэагаваць на такія закіды? 

злосць.jpg24health.by

Злосць — гэта вельмі моцная эмоцыя. Калі казаць зусім проста, то гэта калі вы думаеце «як так можна!?» у адказ на нечыя дзеянні або словы. У нашым выпадку — гэта найперш словы, допісы або каментары ў сеціве. Ад прачытання іх сэрца пачынае біцца часцей, з’яўляецца жаданне крычаць і спрачацца. Але ж зусім не абавязкова пераходзіць да гэтага, бо можна паступіць іначай. 

Па факце спачатку ўзнікае толькі думка, якая спараджае эмоцыю, а ўжо потым цела падае імпульсы. На ўсё гэта патрэбна каля 90 секунд. Рэакцыя мозгу на раздражняльнік — гэта хімічны працэс, а ўжо яго вынік эмоцыі: злосць, трывога, страх. І кожная эмоцыя доўжыцца не больш за паўтары хвіліны, калі яе не падсілкоўваць. Пасля ў чалавека два варыянты: падкінуць дроў у «эмацыйнае» вогнішча або паспрабаваць астудзіць свой розум. 

На вялікі жаль, кантраляваць хімічныя працэсы ў мозгу нельга. Але можна зрабіць выбар і вырашыць, ці варта на іх рэагаваць наогул. Рэакцыі — гэта вугаль для эмацыйнай печы. Адпаведна, не трэба адразу ж кідацца ў тое «полымя». Пачакайце паўтары хвіліны, і агонь у грудзях пагасне сам па сабе. Калі ж вам вельмі карціць паспрачацца, то рабіце гэта акуратна, не губляючы свайго эмацыянальнага інтэлекту. 

эмацыйны инт.png zen.yandex.ru

Звяртайцеся да досведу папярэднікаў. Напрыклад, звярніце ўвагу на старажытных грэкаў, якія хаця і жылі вельмі даўно, але адчувалі ўсё тое ж самае, што і мы цяпер. 

Напрыклад Сакрат, калі блукаў па Афінах, падыходзіў да людзей і зацягваў іх у доўгія дыскусіі, калі быў з імі ў нечым не згодны. У гэтых абмеркаваннях — дакладней, у захаваных аб іх запісах — ёсць мноства прыкладаў, як яго пытанні раздражнялі і засмучалі суразмоўцаў. І афіняне з часам настолькі раззлаваліся, што прысудзілі Сакрата да смерці.

сакрат.jpg phonoteka.org

Аднак Сакрат, здавалася, ніколі крэпка не пераймаўся. Нават у размовах аб жыцці і смерці ён заўсёды заставаўся стрыманым. Бо быў найперш зацікаўлены ў тым, каб выслухаць іншага чалавека, чым пераканацца, ці выслухалі яго самога, або — да чаго імкнецца абсалютная большасць — перамагчы ў спрэчцы.

Калі вы наступным разам увяжацеся ў чарговую зацятую спрэчку, спытайце сябе: а ці ёсць прычына змагацца з гэтай нагоды? Гэтая спрэчка дапаможа вырашыць нешта? Ці будзе мудры або адукаваны чалавек такім жа аматарам падыскутаваць, якім, магчыма, схільныя быць вы? 

Нямецкі мысляр Фрыдрых Ніцшэ ў сваёй знакамітай працы «Так сказаў Заратустра» вуснамі галоўнага героя вучыў:

заратустра.jpg id.pinterest.com

«Я люблю адважных: але мала быць рубакам, трэба яшчэ ведаць, каго рубаць!

І часта адвагі бывае болей у тым, каб утрымацца і прайсці міма: і захаваць сябе на больш вартага ворага!

Хай будуць ворагамі вам толькі тыя, хто варты нянавісці, а не пагарды: вы павінны ганарыцца сваімі ворагамі: так я калісьці вучыў вас.

На больш вартага ворага вы павінны захаваць сябе, братове мае: таму многіх вы павінны абмінуць на дарозе сваёй».

Проста падумайце, чаго вы маглі дамагчыся і наколькі лепш пачуваліся б, каб змаглі пераадолець жаданне ваяваць і перамагаць у кожнай дробязі. Узважце ўсе «за» і «супраць». 

Пагасіць гнеў у адзін момант — задача надта цяжкая. Таму лепей ведаць яго пачатак. Задайце сабе пытанне: а што адбылося? Бо вельмі важна разумець, што менавіта вас так раззлавала.

Калі ў пэўнай сітуацыі вы зразумееце, што вам цяжка трымаць у руках сябе, то для пачатку хаця б паспрабуйце прызнаць, што ў вас ёсць праблема з кантролем эмоцый. 

Каб яе вырашыць, уключыце эмпатыю. Калі вы злуецеся на нейкага канкрэтнага чалавека, то паспрабуйце паглядзець на сітуацыю яго вачыма. Галоўнае — захоўвайце аб’ектыўнасць. 

Не лішнім будзе скарыстацца ў пэўны момант і гумарам. Вядома, калі гэта будзе дарэчным. Калі чалавек умее пажартаваць з сябе, ён не стане крыўдзіцца і ўступаць у канфлікт, а можа перавесці сітуацыю ў жарт.

3 крокі да эмацыйнай устойлівасці

эу.jpgb17.ru

1. Пазітыўны настрой

Па-сапраўднаму эмацыйна ўстойлівыя людзі ўмеюць трымаць баланс паміж пазітыўным прагнозам і рэалістычным поглядам на рэчы. Не варта зацыклівацца на дрэнным, трэба працягваць дзейнічаць.

2. Медытацыя

Медытацыя дапамагае лягчэй адпускаць страхі, боль і крыўды, стымулюе мазгавую актыўнасць, павялічвае ўзровень канцэнтрацыі і ўвагі.

3. Клопат пра сябе

Пачніце займацца спортам, сачыце за харчаваннем, аналізуйце свае думкі. Старайцеся высыпацца, рэгулярна сілкуйцеся, шмат рухайцеся. 

Калі будзеце кіравацца гэтымі простымі парадамі, вам будзе значна прасцей кіраваць сваімі эмоцыямі. Поспехаў!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM