• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.09.2022 | Грамадства

Ці варта ўсё запісваць? Простыя методыкі, каб быць больш эфектыўнымі па жыцці

Алесь Тодараў дзеліцца на budzma.org эфектыўнымі методыкамі канспектавання, якія дапамагаюць быць больш арганізаваным па жыцці, а таксама засвойваць новую інфармацыю.


356.jpg
Крыніца: www.galacentre.ru

Існуе думка, што весці канспект — атавізм з нейкіх далёкіх часоў, калі атрыманую інфармацыю трэба было запісваць. Бо іншых варыянтаў не было. Так, нашыя бацькі, калі хадзілі на пары ў савецкія інстытуты і ўніверсітэты, запісвалі тое, што казаў настаўнік. Або рабілі выпіскі з кніжак, працуючы самастойна ў бібліятэках.

Але насамрэч наяўнасць традыцыйнага папяровага нататніка не згубіла сваіх перавагаў і цяпер, калі поўна самых розных праграм для нашых смартфонаў, планшэтаў і камп’ютараў. Каб пераканацца ў тым, дастаткова толькі паспрабаваць — завесці сабе невялікі «натхняльнік», каб запісваць там свае думкі.

Рэч у тым, што папера надае думкам, якімі вы спрабуеце падзяліцца, пэўную структуру. Просты прыклад: паспрабуйце коратка занатаваць увечары свой прамінулы дзень. Зрабіце тое раз, два, дзесяць — з часам убачыце, што сталі лепей запамінаць нават складаную інфармацыю. У часе пісьма на паперы нібыта само па сабе ўключаецца крытычнае мысленне, а таксама развіваюцца аналітычныя здольнасці. Хаця б мінімальна, але ж...

Перавагі штодзённіка:

1. Запісаць заўсёды хутчэй, чым запомніць. Напрыклад, запісаць нумар мабільнага тэлефона ў шмат разоў лягчэй і хутчэй, чым запомніць. Тое самае і са справамі.

2. Эканомія энергіі. Каб не забыцца нешта важнае, мы часта ставім на руцэ крыжык ці спрабуем нейкім іншым чынам запомніць неабходнае. А потым з цяжкасцю ўзгадваем — на гэта траціцца энергія. Нататнік здымае такую праблему.

3. Надзейнасць. Любую, нават самую важную справу, можна забыць. Праз стомленасць, эмоцыі, вал іншых спраў або абставіны. Але калі задачы запісаць і распісаць, то забыцца на іх будзе куды складаней.

Імкніцеся запісваць свае ідэі

360.jpg
Крыніца: blog.wikium.ru

Не спрабуйце запамінаць усе ідэі, што прыходзяць вам у галаву, лепш запісвайце іх. Бо як доўга трымаецца тая ідэя пасля таго, як узнікла? Хвіліну, дзве, тры? У любым разе гэта будзе зусім невялікі час. А ідэя, нават калі яна падаецца самай вар’яцкай, вартая таго, каб быць запісанай.

Каб не губляць тое, што прынята называць illumination, у сэнсе «азарэнне», завядзіце сабе адну карысную звычку — запісваць свае думкі. Вам можа падавацца, што далёка не ўсе вашыя ідэі каштуюць таго, каб марнаваць на іх паперу і час, але гэта не так. 

Паспяховыя людзі імкнуцца запісваць усё. Наш розум — недастаткова надзейнае сховішча, і нават самыя крутыя задумы там доўга не затрымліваюцца. Таму запісвайце кожную ідэйку, якая мае нават мінімальныя шанцы на ўвасабленне. Бо хто ведае, мо прыйдзе час, калі і яна спатрэбіцца.

Магчыма, вы не паверыце, але многія вядомыя мысляры мінулага, пісьменнікі, драматургі ды проста людзі пісьмовай культуры так і рабілі. Вялі кароткія нататкі, з якіх потым паўставалі вялікія навуковыя артыкулы ці непераўзыдзеныя помнікі літаратуры. Некаторыя творы наогул так і былі створаныя — пісаліся на картках, абрыўках паперы, сурвэтках. І ўжо потым зводзіліся да аднаго цэласнага матэрыялу.

Акрамя таго, вядзенне запісаў дапамагае засяродзіцца, нагадваючы вам, над чым вы працуеце ў дадзены момант і да чаго імкнецеся.

Што можна рабіць з дапамогай нататніка?

Многія праграмы і дадаткі, якія створаны ў выглядзе нататніка, не змогуць прынесці вам тыя ж эмоцыі, што і рэальны штодзённік.

Вядзенне нататніка выдатна дапамагае развіваць крэатыўнае мысленне і творчы падыход да рэчаў. Вось некалькі спосабаў, якімі можна выкарыстоўваць нататнік:

Журнал трэніровак

Вы можаце фіксаваць свае мэты па здароўі, трэніроўках, харчаванні і ўсякіх іншых фізічных нагрузках, робячы нешта кшталту чэк-лістоў або табліц.

Калі наведваеце спартыўную залю, звярніце ўвагу: многія трэнеры і цяпер карыстаюцца менавіта папяровымі нататнікамі, куды запісваюць дасягненні сваіх кліентаў. Ну і свае ўласныя, вядома.

Кантраляваць час

361.jpg
Крыніца: mangogames.ru

З дапамогай нататніка вы таксама можаце адсочваць свой час, які траціце на істотныя і неістотныя справы. Каб правільна выбудаваць прыярытэты. Не заўжды зразумела, што варта рабіць у першую чаргу, а што потым, і колькі часу займае, здавалася б, нязначная справа.

Адсочваць выдаткі

Гэта добры пункцік, які толькі на першы погляд падаецца бессэнсоўным. Бо разумець і кантраляваць свае выдаткі — вельмі добрая звычка. Рэч у тым, што мы жывем у час грамадства спажывання, калі рэклама вакол так і вабіць. І многае каштуе не так і многа, што ў выніку абарочваецца вялікімі «дзіркамі» ў бюджэце.

Просты прыклад: ці не кожны можа зараз дазволіць сабе ўзяць ранкам кубак кавы, ідучы на працу ў офіс. Грошы, здавалася б, не такія і вялікія. Але калі памножыць кошт аднаго кубка на ўсе працоўныя дні месяца, то атрымаецца даволі істотная сума. Але ж гаворка, натуральна, не толькі аб ранішняй каве...

Запісваць падзякі

Шмат хто кажа, што сардэчная падзяка — гэта і ёсць сапраўдны ключ да поспеху. Для тых, хто так і не навучыўся дзякаваць сабе, жыццю, іншым, вядзенне падобнага нататніка можа быць выйсцем.

Бо ўменне быць за ўсё ўдзячным — гэта адназначная прыкмета паспяховага чалавека.

Плёну!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип