Літаратарка Юля Цімафеева выдала першы паэтычны зборнік па-англійску

Ён мае назву «Motherfield», паведамляе літаратарка на сваёй старонцы ў Facebook.


317843140_10221906565028882_3529088954347520265_n.jpg

Кніга выйшла ў амерыканскім выдавецтве Deep Vellum у лістападзе гэтага года. Перакладам тэксту выдання займалася паэтка Вальжына Морт і паэт Ханіф Абдуракіб.

Пад вокладкай «Motherfield» сабраныя творы Цімафеевай за розныя гады творчасці. Зборнік выдадзены на дзвюх мовах - па-беларуску і па-англійску.

Замовіць кнігу з дастаўкай па ўсім свеце можна на буйных кніжных платформах (такіх як Amazon і eBay).