• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.05.2016 | Акцыя

“Цмокі” наведалі Цэнтр здаровай моладзі

4 мая прадстаўнікі баскетбольнага клуба “Цмокі-Мінск” у асобах гульца асноўнай каманды Аляксандра КУДРАЎЦАВА і дырэктара дэпартамента эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу Аляксандра КУЛЯ наведалі Цэнтр здаровай моладзі, у якім знаходзяцца маладыя людзі, што пакутуюць ад наркатычнай і алкагольнай залежнасці.

Вялікі дом каля Аксакаўшчыны змяшчае некалькі дзесяткаў моцных духам людзей, што мараць пазбавіцца ад згубных звычак.

Мерапрыемства праходзіла ў форме свабоднай размовы, аднак пачалося ўсё з традыцыйнай для дадзенага месца цырымоніі прадстаўлення: кожны з удзельнікаў прадставіўся і распавёў пра сваю гісторыю. Варта адзначыць, што кантынгент вельмі разнастайны: маладыя хлопцы, дзяўчаты, мужчыны, з вышэйшай адукацыяй і без яе, ёсць тыя, хто трымаецца некалькі месяцаў, а ёсць валанцёры, якія не ўжываюць наркотыкі ўжо больш 10 гадоў.

Першапачатковая сарамлівасць хутка змянілася зацікаўленасцю. Маладыя людзі атрымалі ад баскетбалістаў адказы на пытанні аб правільным харчаванні, пераадольванні праблем, стрымліванні сваіх эмоцый.

Спартсмены распавялі пра тое, як знайсці сябе пасля завяршэння кар’еры прафесійнага гульца, пра спорт, як крыніцу задавальнення.

Цікаўныя вочы маладых людзей сталі лепшай падзякай баскетбалістам за адкрытую гутарку. Канчаткова вынікі мерапрыемства падвялі ўручэнне маек ад клуба, а таксама аўтограф- і фотасэсія.

“Спадзяюся, што хлопцы і дзяўчаты, якія праходзяць курс рэабілітацыі ў цэнтры, пасля сустрэчы, атрымалі дадатковую матывацыю не толькі паспяхова скончыць курс, але і ў далейшым ніколі не вяртацца да згубных звычак, – адзначае Аляксандр Куль, – мы жадаем ім вярнуцца ў рэабілітацыйны цэнтр толькі ў якасці валанцёраў і супрацоўнікаў, якія сваім прыкладам могуць паказаць новапрыбылым, што жаданне жыць паўнавартасным жыццём можа стаць рэальнасцю, дзякуючы самадысцыпліне, узаемадапамозе і падтрымцы!

Дарэчы, усе работнікі цэнтра – былыя нарказалежныя асобы, якія змаглі перамагчы сябе і адмовіцца ад сваіх звычак, цяпер ягы дапамагаюць вярнуцца да нармальнага жыцця ўсім, хто жадае і гатовы прыняць дапамогу.

Я пазнаёміўся з людзьмі, якія ў сваім імкненні вярнуцца да паўнавартаснай сацыяльнай ролі ў грамадстве і весці здаровы лад жыцця паказваюць прыклад барацьбы і магчымасці перамагчы самага моцнага суперніка – самога сябе! Незалежна ад таго, якія мэты ставіць перад сабой чалавек, заўсёды самае складанае гэта пераадолець сябе і пазбавіцца ад сваіх звычак, змяніць жыццё да лепшага і выйсці на больш высокі ўзровень чаго заўгодна – здаровага ладу жыцця, дабрабыту, статусу”.

Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы дзеліцца прадстаўнік Цэнтра здаровай моладзі Арцём БУТЭР:

“Для пацыентаў рэабілітацыйнага цэнтра такія візіты рэдкасць. На жаль, не так шмат прафесійных спартсменаў наведваюць такія месцы. І тым, хто зараз праходзіць лячэнне ад нарказалежнасці, знакамітых гульцоў раней удавалася ўбачыць толькі па тэлевізары. Хлопцы з цікавасцю сустрэлі гасцей, атрымаліся жывыя і простыя зносіны. Прадстаўнікі клуба падзяліліся сваімі гісторыямі кар’еры ў спорце, стаўленнем да розных аспектаў жыцця. 

Для людзей, якія праходзяць рэабілітацыю, увага вельмі важная: яны адчуваюць зацікаўленасць і неабыякавасць. Гэта зараджае іх пазітыўным вопытам і станоўчым прыкладам, якім безумоўна з’яўляюцца гульцы клуба “Цмокі-Мінск”. Гэта сустрэча, несумненна, паслужыць яшчэ адной цаглінкай у падмурку новага, цвярозага жыцця для тых, хто спрабуе яго пабудаваць.

І для прадстаўнікоў каманды, думаю, гэта быў цікавы досвед. Патрэба рабіць дабро існуе ў кожнага чалавека. Спадзяемся, што хлопцы, якія наведалі цэнтр, павезлі з сабой добрыя пачуцці ад таго, што іх прыклад змог дапамагчы ў такой важнай справе, як лячэнне залежнасці”

Уся інфармацыя пра Цэнтр здаровай моладзі: www.c-z-m.by 
Калі патрэбна дапамога: +375 (29) 608 68 68 (vel)

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип