Цудоўны дуэт: Камоцкая і Скобла. Хутка і ў вашым горадзе

Вельмі незвычайны дуэт у складзе Касі Камоцкай і Міхася Скоблы адыграе серыю канцэртаў па Беларусі 28 студзеня.

Распачнуць канцэрты творцы а 12-й гадзіне ў дзіцячым летніку “Зубраня”, які знаходзіцца ў п. Нарач Мядзельскага раёну Мінскай вобласці.

Уваход вольны.

Наступны выступ адбудзецца ў СШ №6 г. Маладзечна Мінскай вобласці. Пачатак у 15.00.

Выступы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,