Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч працягвае на ўласным YouTube-канале распавядаць пра малавядомыя факты з беларускай гісторыі.
Калі і дзе пачаліся першыя неафіцыйныя перамовы аб каранацыі Ягайлы на польскі сталец? Ці сутыкаўся будучы кароль з перашкодамі на шляху да трона? Якія справы трэба было вырашыць абодвум бакам перад заключэннем уніі? Ці хацела польская каралеўна Ядвіга выходзіць замуж за літоўскага князя Ягайлу? Адказы на пытанні шукаем з гісторыкам Алесем Краўцэвічам.