• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.04.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Цёплыя сустрэчы з “Будзьма беларусамі!” гэтым халодным красавіком

Мінулы тыдзень не вельмі радаваў нас веснавым цяплом. Але, па-ранейшаму, цёплымі былі сустрэчы з творчымі асобамі, арганізаваныя культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

26 сакавіка ў школках пачаліся вясновыя вакацыя. Можна адпачыць! А можна з карысцю правесьці час у бібліятэцы. Асабліва, калі туды завітаў тэатр “Лямцавая батлейка” ды перакладчыца Надзея Кандрусевіч. Ва ўтульнай зале дзіцячай бібліятэкі № 13 адбылася прэзентацыя кнігі шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю”, якая нядаўна з’явілася ў бібліятэцы.

Напачатку некалькі слоў пра шведскую дзіцячую літаратуру і пра складанасці перакладу вершаў распавяла Надзея Кандрусевіч – перакладчыца і ініцыятарка выдання гэтай кнігі. Потым акторкі тэатра “Лямцавая Батлейка” Вераніка Фаміна і Бэла Кавалькова тэатралізавана прадставілі першую частку СУПЕРКНІГІ. Было сумна, страшна і весела – як у жыцці. І самае галоўнае, што госці і гледачы вызначылі: усе мы розныя, але мы разам, каб падтрымліваць адзін аднаго. А найлепшы спосаб падтрымкі – абдымкі. З вялікай асалодай пад вясёлую музыку ўсе пачалі абдымацца – і кожны атрымаў медаль-налепку на памяць.

27 сакавіка гасцей прымалі Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага і дзіцячая бібліятэка № 17.
У Цэнтральнай бібліятэцы таленавіты перакладчык, пісьменнік, музыка Уладзь Лянкевіч знаёміў маленькіх гледачоў з вядомай усім дзецям гісторыяй пра хлопчыка, які не станавіўся дарослым…на беларускай мове! Тут адбылася прэзентацыя кнігі Дж. Бары “Пітэр Пэн” (выдавецтва “Кнігазбор”), якая выйшла ў мінулым годзе на беларускай мове.

Спадар Уладзь, перакладчык кнігі, дзяліўся са школьнікамі сваімі ўражаннямі ад працы над перакладам, распавядаў пра іншыя свае праекты, задаваў цікавыя пытанні на веданне гісторыі Пітэра Пэна. Дзеці таксама засыпалі выступоўцу пытаннямі і пра кнігу, і пра веданне моваў, і пра музыку… Сустрэча атрымалася насычанай і яркай. Падрабязней можна пачытаць тут.

 

 

А бібліятэку ў Лошыцы наведаў малады, харызматычны, таленавіты Андрусь Такінданг. Літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная святу 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі вельмі спадабалася супрацоўнікам і гасцям бібліятэкі. Спадар Андрусь праз музыку і цікавыя пытанні нагадаў школьнікам агульную гісторыю Радзімы. Патлумачыў, што такога важнага адбылося 100 год таму і чаму мы сёння святкуем гэтую дату.

Падрабязнасці і відэа можна паглядзець  тут і тут.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

Апошнія навіны

    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип