13 сакавіка эксклюзыўны творчы вечар пад электра-піана Пётр Клюеў правядзе ў Арт Сядзібе.
Пачатак у 18.00
http://vk.com/klueuband
“Я вельмі люблю сьпяваць пад піяно, бо пачынаў сваю творчую дзейнасьць, як клясычны піяніст, таму час ад часу прыемна зноў сесьці за гэты музычны інструмэнт і выканаць штосьці з класікі, ці нешта сваё. Тым больш у мяне ёсьць уласнае электа-піяна, якое лёгка пакласьці ў машыну і прывезьці куды трэба. Таму, спадзяюся, у Арт Сядзібе створым добрую атмасферу”, – кажа Пётр Клюеў.
Пётр Клюеў – малады беларускі музыка, аўтар і выканаўца ўласных песень. Ужо больш за тры гады Пётр гастралюе па Эўропе і Беларусі, піша новыя песьні на ангельскай, беларускай, польскай, італьянскай і часам рускай мовах.
Сяброўскі ўнёсак: 10 тыс.
Арт Сядзіба, Менск, вул. Куйбышава, 22, другі паверх.