З 1 па 7 верасня Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus, 20) запрашае на Тыдзень беларускай культуры.
«Сем дзён мастацтва, музыкі, літаратуры і творчасці! Паглыбімся ў беларускую культуру праз адмысловую выставу, майстар-класы, жывую музыку і інтарактыўныя прасторы», — напісана ў сацсетках музея.
Увесь тыдзень (01-07.09.)
Выстава «Літаратурны мапінг Вільні і Менска»
Мапы, гісторыі, «вакенцы», якія можна адчыняць, архіўныя фота і інтарактывы.
Аўторак (02.09.)
Філасофскі салон
Дзіцячы творчы майстар-клас «Мая краіна мары — Беларусь»
Серада (03.09.)
Творчы майстар-клас для дарослых «Маё імя ў трох алфавітах»
Чацвер (04.09.)
Імерсіўная прастора «Мой дом там, дзе сэрца»
Творчы майстар-клас «Тут я пачуваюся дома»
Субота (06.09.)
Камерны вечар беларускай і еўрапейскай класічнай музыкі
Камерная атмасфера, свечкі, гарбата і жывая музыка.
Нядзеля (07.09.)
Дзень адчыненых дзвярэй
Можна сустрэцца з камандай і даведацца, з якімі выклікамі змагаецца музей і якія планы мае на будучыню.
Уваход вольны (але вашыя данаты на падтрымку музея будуць вельмі дарэчныя).