Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі

13.03.2020 Афіша

З 15 па 23 сакавіка праваабарончая арганізацыя Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі запрашаюць на мерапрыемствы ў рамках Тыдня за роўнасць і інклюзію.

15х10_бел.jpg

У кожнай_га ёсць цэлы тыдзень для таго, каб прайсці праз лабірынты роўнасці/няроўнасці і паглядзець, якія ёсць дыскрымінацыйныя тэндэнцыі і інклюзіўныя практыкі, а таксама пабываць сярод аднадумцаў_ак..

Удзельнічай у серыі мерапрыемстваў, якія былі падрыхтаваныя арганізацыямі і ініцыятывамі ў розных гарадах Беларусі - усяго 5 гарадоў і 12 мерапрыемстваў!

Прыйдзі і падумай, адкрый для сябе нешта новае, натхніся, знайдзі новыя магчымасці і знаёмствы. Далучайся і стань часткай змен на шляху да роўнасці і інклюзіі!

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны або за donate, частка мерапрыемстваў толькі па рэгістрацыі.

Самая поўная інфармацыя пра Тыдзень ў сацыяльных сетках:

Мерапрыемства ў facebook https://www.facebook.com/events/652701105553461/

Мерапрыемства ў Vkontakte https://vk.com/event192787429

І так, што ж будзе:

★     15 сакавіка (нядзеля) Мінск - у рамках беларускай секцыі фестывалю «Нефільтраванае кіно» пакажуць кароткаметражны фільм «Чысцец» пра «транзітных бежанцаў» у Брэсце ад Таццяны Свірэпа. Фільм зняты пры падтрымцы брэсцкага офіса Human Constanta. Больш інфармацыі на сайце фестывалю https://unfilter.by/2020/03/03/films_belarus/.

⌚ 16:30-18:00