У акторкі Ганны Хітрык зноў выявілі рак

Беларуская спявачка і акторка Ганна Хітрык напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбук, што зноў вымушана змагацца з анкалогіяй.

Hanna Chitryk
Ганна Хітрык

«Вельмі не люблю адмяняць нешта і думаць, як жа гэта зрабіць прыгожа. «Па тэхнічных прычынах», «Па незалежных ад нас абставінах»... Карацей, рак вярнуўся. Будзе аперацыя, аднаўленне і лячэнне. Мне страшна, канешне, але гэта ўсё часова. Некаторыя спектаклі адменяцца, канцэрт мы перанясем на ліпень, але затое потым як сыграем! Усё будзе добра! У гэта і будзем верыць!», — напісала Ганна Хітрык.

Ганна з сям’ёй з’ехала жыць у Ізраіль у 2017 годзе дзеля выхавання сына з аўтызмам. Праз год у яе дыягнаставалі рак грудзей.