У канцы кастрычніка ў Бабруйску пройдзе пяты па ліку Рэспубліканскі фестываль Нацыянальнай драматургіі ім. У. І. Дуніна-Марцінкевіча. Прынамсі, так заяўлена ў афіцыйнай інфармацыі.
Хочацца верыць, што на гэты раз ён сапраўды адбудзецца, так як яго правядзенне неаднаразова заяўлялася, аднак пасля зрывалася па фінансавых пытаннях.
У рамках фестывалю плануюцца паказы спектакляў па п’есах беларускіх драматургаў айчынных тэатраў і замежных гасцей.
Акрамя спектакляў будуць праведзены чыткі актуальных п’ес, абмеркаванне спектакляў крытыкамі.
Фестывальныя дні пройдуць з 27 па 31 кастрычніка.
Вікторыя Вінаградава, Бобруйский курьер
Фота з Вікіпедыі