У Чаркасах адбылося Шоў Беларушчыны

3 ліпеня ў аг.Чаркасы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбылося Шоў Беларушчыны, прымеркаванае да Дня Незалежнасці.

Мерапрыемства праходзіла на адкрытай пляцоўцы і аб’яднала рознаўзроставую аўдыторыю ўдзельнікаў, якія прыйшлі на свята. Адметнымі сталі і пэўныя пытанні віктарыны, прыўрочаныя да гэтай даты.

Самыя актыўныя атрымалі падарункі ад грамадскай – культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.

Тэгі: